🎧 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" У новым выпуску спецсезона "ААН на зразумелай мове" у падкасце "Вясна прыйдзе" вядучая Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбіраюць складаныя юрыдычныя баталіі на трыбуне ААН простай і даступнай мовай. Хто такая Група незалежных экспертаў па Беларусі і чым яна займаецца? Створаная ў 2024 годзе (але мае важную перадгісторыю), Група закліканая фіксаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з 1 траўня 2020 года. Прычым гэтыя парушэнні, згодна з высновамі ААН,"могуць з'яўляцца злачынствамі супраць чалавечнасці". Ужо некалькі гадоў гэты міжнародны механізм рыхтуе даклады і выступае на інтэрактыўных дыялогах у Жэневе. На гэтых жа сесіях слова даецца і прадстаўніцы ўладаў Беларусі Ларысе Бельскай. Яна традыцыйна называе Групу "непатрэбнай" і створанай "на грошы заходніх спонсараў". Але ці так усё адназначна на міжнароднай арэне? Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube