Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 58 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🕵️ «Хоча даведацца пра сувязі і чым можаш дапамагчы органам». Былыя палітвязні пра спробы вярбоўкі 👉 https://spring96.org/be/news/121293 Праваабаронцы «Вясны» працягваюць фіксаваць спробы вярбоўкі былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі. Адзін з памілаваных былых палітвязняў распавёў, што падчас выкліку на «прафілактычную размову» ў раённы аддзел міліцыі яго чакаў супрацоўнік КДБ, які схіляў мужчыну да супрацоўніцтва. Яшчэ адзін выпадак адбыўся вясной з былым палітзняволеным, які цалкам адбыў тэрмін і пасля вызвалення знаходзіўся на прафілактычным уліку. Падчас чарговага візіту ў міліцыю яго накіравалі да незнаёмага чалавека, які не прадставіўся. Спачатку той распытваў, як было ў калоніі і як мужчына жыве пасля вызвалення, а пасля пачаў высвятляць яго палітычныя погляды, сувязі і намякаць, чым ён мог бы «дапамагчы органам». ✍️ Калі вы таксама сутыкаліся са спробамі вярбоўкі або ціскам з боку сілавікоў пасля вызвалення, калі ласка, паведамляйце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.

Views over time

01K2K30 Sep 09:1010 Nov 23:301.8K30 Sep 09:10: 0 views10 Nov 23:30: 1,840 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Sep 2026, 09:100
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.