⚖️ Кіраўніка кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за садзейнічанне "экстрэмісцкай дзейнасці" Мінскі гарадскі суд прызнаў Дзяніса Гуляшова вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, мужчыну прызначылі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу — так званую "хатнюю хімію". Пра гэта паведамляе "Наша НІва". Падрабязнасці абставінаў крымінальнай справы і тое, якія менавіта дзеянні мужчыны суд палічыў садзейнічаннем "экстрэмісцкай дзейнасці", пакуль невядомыя. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня