🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Андронавым Андрэй Андронаў быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Магілёва паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Верагодней за ўсё, суд адбыўся ў пачатку 2025 года. Андрэя асудзілі да пазбаўлення волі. Утрымліваўся ў СТ № 4. Пакаранне адбывае ў ПК № 8. ✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.