⚖️ 31-гадовага былога міліцыянта асудзілі на восем гадоў калоніі за "здраду дзяржаве" 👉 https://spring96.org/be/news/121300 Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Гродзенскі абласны суд 13 студзеня 2023 года асудзіў жыхара Ліды Сяргея Казінскага да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Суд таксама прызначыў яму штраф у памеры 100 базавых велічыняў — 3700 рублёў і пазбавіў спецыяльнага звання "лейтэнант міліцыі". Пакаранне прызначылі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.