📶 Беларуская адвакатура перажывае глыбокі крызіс на фоне рэпрэсій 👉 https://spring96.org/be/news/121298 Са студзеня 2024 года па верасень 2026 года беларуская адвакатура працягвала сутыкацца з рэпрэсіямі і абмежаваннямі незалежнасці. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека пра стан адвакатуры ў Беларусі. Даклад працягвае серыю даследаванняў, падрыхтаваных беларускімі адвакатамі, праваабарончымі і юрыдычнымі арганізацыямі. Аўтары выкарыстоўвалі адкрытыя крыніцы, матэрыялы дзяржаўных органаў і органаў адвакатуры, праваабарончых арганізацый, незалежных СМІ і грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама звесткі з уласнай прафесійнай дзейнасці і маніторынгу. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка