Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 35 minutes ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
📌 Рэгулярна адзначацца ў міліцыі, рызыкаваць арыштам і штрафам — нават пасля вызвалення
👉 https://spring96.org/be/news/121293
Былыя палітвязні, якія застаюцца ў Беларусі, працягваюць сутыкацца з абмежаваннямі і ціскам. Многія з іх знаходзяцца на прафілактычным уліку або пад прэвентыўным наглядам, а таксама застаюцца ў спісах «экстрэмістаў» ці «тэрарыстаў».
У траўні 2026 года ў Гомелі былых палітвязняў масава выклікалі на «прафілактычныя гутаркі». Людзі ў цывільным распытвалі іх пра палітычныя погляды, галасаванне, кантакты за мяжой і атрыманую дапамогу.
Вызваленыя 19 сакавіка таксама паведамлялі пра абавязковыя рэгулярныя адзначэнні ў міліцыі, строгі кантроль і пагрозы арыштамі ды штрафамі за парушэнне абмежаванняў.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎥 Гісторыя Беларускага Хельсінкскага Камітэта: новы выпуск "Прававых летапісаў"
👉 https://youtu.be/bRSdDZBkZI8?si=7Ed61Pq5zFMtcmIw
На YouTube-канале "Вясны" выйшаў новы выпуск "Прававых летапісаў". Ён прысвечаны гісторыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) — адной з першых і найбольш уплывовых незалежных праваабарончых арганізацый у незалежнай Беларусі.
Гэты выпуск паказвае няпросты шлях БХК — ад маштабных асветніцкіх і юрыдычных ініцыятыў да судовага пераследу, ліквідацыі арганізацыі ўладамі і працягу дзейнасці ва ўмовах вымушанай эміграцыі.
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
edited
⚖️ Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Валянцін Марчук працаваў у Столінскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы. Нядаўна яго справу разгледзеў суд Пінскага раёна і горада Пінска. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Верагодна, Валянціну Марчуку прысудзілі «хатнюю хімію».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 верасня
🗣 «Страх праз межы». Эксперты ААН выказаліся аб транснацыянальных рэпрэсіях
Эксперты ААН па правах чалавека прынялі сумесную заяву па пытанні транснацыянальных рэпрэсій.
Сярод экспертаў ААН — чальцы дамоўных органаў, а таксама мандатарыі спецыяльных працэдур, у тым ліку Спецыяльны дакладчык па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
У гэтым матэрыяле вы даведаецеся:
• што такое транснацыянальныя рэпрэсіі;
• кім яны могуць ажыццяўляцца;
• каго закранаюць;
• якія метады і тактыкі выкарыстоўваюцца;
• як транснацыянальныя рэпрэсіі ўплываюць на правы чалавека і грамадзянскую прастору;
• якія абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека прымяняюцца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121285
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Ціск не скончваецца з вызваленнем»: як беларускія ўлады пераследуюць былых палітвязняў
👉 https://spring96.org/be/news/121293
На дадзены момант у Беларусі ў няволі застаюцца 879 палітычных зняволеных, пры гэтым затрыманні і суды паводле палітычных матываў працягваюцца. З траўня 2020 года колькасць былых палітвязняў склала амаль чатыры тысячы чалавек.
Паводле інфармацыі "Вясны", на дадзены момант памілаваны каля 900 палітычных заняволеных, з іх 234 чалавека былі выдвараны з краіны.
У той жа час катаванні, жорсткае абыходжанне і зневажальныя ўмовы ўтрымання застаюцца сістэмнымі характарыстыкамі пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі. Пры гэтым ціск на былых палітзняволеных, як унутры Беларусі, так і за яе межамі працягваецца.
"Вясна" сабрала вядомыя выпадкі пераследу былых палітвязняў цягам 2026 года.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
📄 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026: што адбудзецца 5–10 кастрычніка
Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне. З 5 па 10 кастрычніка пра гэта зноў будуць нагадваць у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, прымеркаванага да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання. Пра праграму паведамляе Telegram-канал «Смяротнае пакаранне ў Беларусі».
Сёлета ў праграме — дыскусіі, падкаст, кіно, міжнародная адвакатаванне, музыка і нават футбол.
Тыдзень пачнецца са спецыяльнага выпуску падкаста «Вясна прыйдзе». У ім праваабаронцы «Вясны» раскажуць пра тое, што звычайна застаецца за кулісамі барацьбы за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі: як праваабаронцы маніторылі судовыя працэсы, працавалі са сваякамі асуджаных, падавалі скаргі ў ААН і гаварылі пра Беларусь на міжнародных кангрэсах супраць смяротнага пакарання.
З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292
edited
📌 Інтэрнэт-рэсурс Альянс "Зялёная Беларусь" другі раз дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram-канал: «Нацыянальны Фронт»;
📍 Інтэрнэт-рэсурс: «Альянс "Зелёная Беларусь"»;
📍 Instagram-акаўнты: «nacyjanalny.front», «laskatuchi», «aktybin_vtb»;
📍 TikTok-акаўнт: «ЗЕЛЁНКА».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 верасня
🎧 «Лукашэнка мне не будзе ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь
У трэцім эпізодзе другога сезона «Архіпелага БЕЛАГ» «Радыё Свабода» аднаўляе падзеі 11 верасня 2025 года, калі Мікалая Статкевіча разам з іншымі палітзняволенымі везлі з Беларусі ў Літву. На мяжы ён выйшаў з аўтобуса і адмовіўся пакідаць краіну.
Што адбывалася ў наступныя гадзіны, хто спрабаваў пераканаць яго перайсці мяжу і чаму Статкевіч не змяніў свайго рашэння?
Новы выпуск па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=aPBExswvlp4
💔 Пяць гадоў "справе Зельцэра": двое палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца ў няволі
Пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася адна з самых масавых крымінальных спраў супраць беларусаў за каментары ў сацыяльных сетках.
28 верасня 2021 года пасля забойства IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка беларусы пачалі актыўна рэагаваць на здарэнне ў сацсетках. Ужо на наступны дзень па ўсёй краіне пачаліся масавыя затрыманні людзей за іх каментары.
У выніку па "справе Зельцэра", па інфармацыі "Вясны", па крымінальных справах былі асуджаныя не менш за 135 чалавек, большасць — да пазбаўлення волі. Амаль усе з іх ужо выйшлі на волю пасля адбыцця тэрмінаў, аднак мінімум двое — Алег Канавалаў і Марыя Успенская — па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні.
У гадавіну пачатку рэпрэсій "Вясна" нагадвае, як развівалася "справа Зельцэра" і за што судзілі яе фігурантаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121289
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎨 У Мінску спынілі яшчэ адзін культурна-асветніцкі праект
Беларускі пісьменнік і мастак Сяргей Філіпаў, які цягам апошняга года курыраваў асветніцкі праект у Мінску, больш не можа праводзіць творчыя сустрэчы і лекцыі. Пра гэта паведамляе "Refоrm.nеws".
Цягам апошняга года ён курыраваў асветніцкі праект, у межах якога прайшло каля 20 імпрэзаў на шасці розных пляцоўках, у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. У сустрэчах бралі ўдзел вядомыя беларускія дзеячы культуры і краязнаўцы.
Сяргей Філіпаў — аўтар кніг і публікацый пра гісторыю Мінска, гарадскі быт і нефармальныя субкультуры 1970–1980-х гадоў. Таксама вядомы як адзін з піянераў рэкламнай справы ў Беларусі.
⚖️ 41-гадовага мінчука завочна асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары
Мінскі гарадскі суд 23 верасня завочна асудзіў 41-гадовага Арцёма Літвінко да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 9000 рублёў. Справу разглядалі ў парадку спецыяльнай вытворчасці.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121287
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
✊ Зварот да былых палітвязняў
Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
🌱 «Каля святлафора спыняўся і не ведаў, як рэагаваць». Былы палітвязень — пра першыя крокі на волі
Былы палітвязень Андрэй (імя змененае з прычынаў бяспекі) пасля пяці гадоў зняволення прызнаецца, што вяртанне да звычайнага жыцця аказалася няпростым. Даводзілася наноў прывыкаць нават да самых простых рэчаў.
«За пяць гадоў сацыяльныя навыкі атрафіраваліся, і першы час я пачуваўся як малое пяцігадовае дзіця, якое зноў вывучае гэты сусвет».
Яшчэ адным выклікам стаў тэхналагічны разрыў. Пра штучны інтэлект мужчына чуў яшчэ ў калоніі, але не ведаў, як ім карыстацца. Цяпер з дапамогай ШІ ён робіць сабе ранішнія дэйджэсты па астраноміі і астрафізіцы, вывучае мову і перакладае артыкулы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121272
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🗣 «Страх праз межы». Эксперты ААН выказаліся аб транснацыянальных рэпрэсіях
Эксперты ААН па правах чалавека прынялі сумесную заяву па пытанні транснацыянальных рэпрэсій.
У сумеснай заяве даецца вызначэнне транснацыянальным рэпрэсіям, апісваецца іх механізм, а таксама ўплыў на ажыццяўленне правоў чалавека. Акрамя таго, эксперты даюць рэкамендацыі дзяржавам ды іншым зацікаўленым суб'ектам.
Сярод экспертаў ААН — чальцы дамоўных органаў, а таксама мандатарыі спецыяльных працэдур, уключна з Спецыяльным дакладчыкам па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121285
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
📌 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі
Мінскі гарадскі суд 14 верасня завочна вынес прысуд пяці беларусам. Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў калоніі, Крысціну Станкевіч, Міхаіла Чупрынскага, Мікалая Бойку і былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну — на 12 гадоў. Ім інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, у траўні 2026 года Следчы камітэт распачаў у дачыненні да пяці чалавек спецыяльную вытворчасць — працэдуру, якая дазваляе расследаваць і разглядаць крымінальную справу без фізічнай прысутнасці абвінавачаных у Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121281
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
⚠️ У МУС назвалі Threads «пагрозай бяспецы» і прыгразілі крымінальнай адказнасцю за допісы
Прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук заявіла, што карыстальнікаў Threads ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за публікацыі ў сацсетцы. Паводле яе, у некаторых выпадках можа пагражаць і крымінальная адказнасць. На гэта звярнула ўвагу «Радыё Свабода».
Сахарчук таксама паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі «24 на 7» манітораць інтэрнэт-прастору і адсочваюць публікацыі ў сацыяльных сетках.
«Варта думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць чакаць», — заявіла прадстаўніца МУС.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня
edited
🔥 Былая палітзняволеная Алена Патаповіч цалкам адбыла тэрмін «хатняй хіміі»
«Усё! Адсядзела, як кажуць, ад званка да званка — 3 гады. Апошнія 5 месяцаў былі найбольш спакойнымі, бо прырода адцягнула чаканне фіналу. Цяпер буду 2 гады на пагашэнні», — пра гэта жанчына паведаміла ў сваіх сацсетках.
Алену Патаповіч затрымалі ў снежні 2023 года разам з мужам. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У сакавіку 2024 года жанчыну асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».
Цяпер Алена цалкам адбыла прызначаны тэрмін пакарання.