Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 5 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
📌 Інтэрв'ю, каментары і супраца з незалежнымі медыя
Адзін з найбольш паказальных кірункаў палітычнага пераследу ў Беларусі — камунікацыя з незалежнымі медыя, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Падставай для крымінальнай справы можа стаць не толькі праца ў рэдакцыі. Пераследуюць і людзей, якія далі журналістам інтэрв'ю; пакінулі каментар; даслалі фота або відэа; іншае. Чалавек можа апынуцца фігурантам крымінальнай справы проста за размову з журналістам.
Асобная праблема — тое, што статус медыя можа змяняцца. У выніку дзеянні, якія чалавек успрымаў як звычайную размову з журналістам, пазней могуць быць выкарыстаныя ў крымінальнай справе.
Юрыстка Вікторыя Рудзянкова адзначае, што пры такой і зашырокай, і непрадказальнай норме немагчыма заўчасна ведаць, ці бяспечна даць інтэрв'ю, дапамагчы суседзям палітвязня, пераслаць фота ці зрабіць увогуле хоць нешта, што патэнцыяльна можа не спадабацца ўладам.
«Гэта і ёсць яшчэ адна функцыя, якую ўвёў у актыўнае карыстанне пануючы рэжым: дамагацца эфекту страху, які прымушае людзей самацэнзуравацца і самаізалявацца, спыняць любыя дзеянні, якія б значылі "я ёсць", яшчэ да таго, як яны пачнуцца».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121149
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Этапы, магчыма, нават горш за ШІЗА». Былы палітвязень — пра 74-гадовага Васіля Дземідовіча
У 74-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча за кратамі пачаліся праблемы з памяццю. Пра гэта распавёў былы палітвязень Уладзімір (імя змененае ў мэтах бяспекі), які адбываў пакаранне разам з ім у івацэвіцкай калоніі № 22.
Паводле Уладзіміра, праблемамі Дземідовіча з памяццю карысталіся некаторыя зняволеныя.
«Прапаноўвалі мяняцца рэчамі з лепшых на горшыя і г.д. У рэшце ён аказваўся ні з чым. Яго спынялі, казалі так не рабіць. А ён крыўдаваў, маўляў, што ён сам зможа разабрацца».
Асобным выпрабаваннем для пажылога палітвязня былі этапы. Уладзімір узгадвае, што пры ім Дземідовіча каля трох разоў вывозілі з калоніі на дадатковыя суды, дзе яму павялічвалі тэрміны зняволення.
«Этапы, магчыма, нават горш за ШІЗА. Бо гэта перасоўванне з торбамі, у гэтым вагоне… Табе нават торбу ніхто не дапаможа паднесці. А ты ўвесь час у кайданках».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121147
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
‼️ Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі
19 сакавіка ў выніку памілавання на волю выйшлі 250 палітвязняў. З таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі, якія ўтрымліваюцца за кратамі паводле палітычных матываў.
Акрамя таго, за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек — на момант прызнання яны ўжо выйшлі на волю.
Такім чынам, пасля вызвалення 250 палітвязняў 19 сакавіка праваабаронцы зафіксавалі і прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек.
Як дзяржаўныя інстытуты ўдзельнічаюць у рэпрэсіях. Група незалежных экспертаў ААН апублікавала новы даклад
Група незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі выпусціла новы даклад — "Удзел дзяржаўных інстытутаў Рэспублікі Беларусь у парушэннях правоў чалавека ў крымінальным працэсе". Аўтаркі прадставяць яго 18 верасня на 63-й сесіі Рады па правах чалавека.
На аснове задакументаваных гісторый у дакладзе дэталёва паказана, як сілавікі і суды ўдзельнічаюць у парушэннях правоў чалавека на ўсіх стадыях крымінальнага працэсу: ад моманту затрымання да пераследу пасля вызвалення.
«Група незалежных экспертаў выказвае сваю шчырую ўдзячнасць усім ахвярам і сведкам парушэнняў правоў чалавека, якія знайшлі ў сабе мужнасць выступіць і падзяліцца сваімі сведчаннямі і аддае даніну іх мужнасці ды іх прыхільнасці ўсталяванню ісціны і прыцягненню вінаватых да адказнасці», — адзначаецца ў дакладзе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121159
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 Сустрэча Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам скончылася. Яна працягвалася каля трох гадзін.
Пра гэта паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».
edited
‼️ Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі
19 сакавіка ў выніку памілавання на волю выйшлі 250 палітвязняў. З таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі, якія ўтрымліваюцца за кратамі паводле палітычных матываў.
Акрамя таго, за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек — на момант прызнання яны ўжо выйшлі на волю.
Такім чынам, пасля вызвалення 250 палітвязняў 19 сакавіка праваабаронцы зафіксавалі і прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек.
🤡 «Ніякіх палітвязняў у Беларусі няма». Лукашэнка заявіў, што рэпрэсіі ў краіне нібыта не працягваюцца
Падчас сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй, якую ўзначальвае спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў, а інфармацыя пра працяг рэпрэсій пасля вызваленняў — «абсалютная няпраўда».
«Ніякіх палітвязняў у Беларусі няма, таму што няма такога артыкула ў нашым заканадаўстве. Нашы ўцекачы разганяюць тэму на Захадзе і вас, адчуваю, паводле маіх звестак, пераканалі ў тым, што мы кагосьці тут адпускаем, але, працягваючы рэпрэсіі, на гэтае месца ўдвая больш затрымліваем людзей. Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда», — заявіў Лукашэнка.
Нагадаем, што па стане на сёння 912 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі ў Беларусі.
Пры гэтым рэпрэсіі працягваюцца: людзей па-ранейшаму затрымліваюць і судзяць паводле палітычна матываваных спраў, а праваабаронцы працягваюць штодня атрымліваць інфармацыю пра новыя выпадкі пераследу.
🎥 Ад Статута ВКЛ да таемнага стрэлу ў патыліцу: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра смяротнае пакаранне
Выйшаў новы выпуск "Прававых летапісаў", прысвечаны гісторыі смяротнага пакарання на беларускіх землях — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да сучаснасці.
У выпуску вы даведаецеся:
• Правасуддзе ў ВКЛ: за што каралі смерцю паводле Статута 1588 года, якую цану мела чалавечае жыццё і чаму забіць па законе тады было складаней, чым у сталінскім СССР?
• Постаць ката (мірніка): чаму гарадскі выканаўца прысудаў жыў па-за грамадствам, за што яму забаранялася ціскаць руку і якімі адмысловымі прывілеямі ён валодаў?
• Імперскі "сталыпінскі гальштук": як пры Расійскай імперыі шыбеніца стала сімвалам парадку, а павешанне выкарыстоўвалася для пазбаўлення гонару "бунтаўнікоў"?
• Савецкі канвеер і фатальныя памылкі: як фарміравалася сістэма таемных расстрэлаў і да якіх трагічных наступстваў прывяла судовая памылка па "Віцебскай справе"?
• Сучасныя рэаліі "калідора смерці": як адбываецца працэдура расстрэлу ў СІЗА №1, чаму сваякам не паведамляюць пра выкананне прысуду і чаму жорсткасць пакарання не спыняе злачыннасць?
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
👉 https://www.youtube.com/watch?v=o7-ylhTU4GI
«Не магу ўявіць, што сталася з Арэшкам за апошні год». Былы палітвязень — пра стан 71-гадовага Вячаслава Арэшкі ў калоніі
Былы палітвязень Уладзімір (імя змененае ў мэтах бяспекі) амаль тры гады правёў у зняволенні. Частку тэрміну ён адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22 разам з палітзняволеным Вячаславам Арэшкам, якому цяпер 71 год.
За час зняволення зрок Арэшкі значна пагоршыўся. Спачатку ён яшчэ мог сам чытаць лісты, якія блізкія друкавалі для яго вялікім шрыфтам. Пазней нават гэтага стала недастаткова — карэспандэнцыю яму даводзілася чытаць іншым вязням.
«За год хвароба моцна прагрэсавала. Вячаслава, калі той знаходзіўся ў страі і кудысьці перасоўваўся, заўсёды суседзі па страі бралі пад руку, бо той абсалютна не бачыў дарогі».
Пры гэтым адміністрацыя калоніі, паводле былога палітвязня, не рабіла істотных паслабленняў з улікам узросту і стану здароўя Арэшкі. Ён мусіў разам з астатнімі хадзіць на праверкі, а за фармальныя парушэнні на яго складалі рапарты і пазбаўлялі перадач і спатканняў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121147
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Лепш выгнанне, чым яшчэ адна зіма ў лагеры». Экс-палітвязень пра катаванні холадам, страту здароўя і свабоду
Мінчук Аляксей (імя зменена ў мэтах бяспекі) расчараваўся ў дзяржаўнай сістэме яшчэ ў дзяцінстве. Ён пабачыў знутры, як рыхтуюць унутраныя войскі да разгону пратэстаў, і перайшоў працаваць у ІТ-сферу. Але праз 10 гадоў мінулае нагнала яго – сілавікі прыйшлі да мужчыны з ператрусам, выламаўшы сцяну ў яго кватэры.
Былы палітвязень распавёў пра 3,5 гады зняволення за данаты, катаванні на Акрэсціна, цынізм следства і ўнікальныя спосабы ўзаемадапамогі, якія ратавалі жыцці ў калоніі "Віцьба".
«Хлопцы ў калідоры зразумелі, што замок не паддаецца, намацалі, што сцены зроблены з газасілікату, і пачалі ламаць сцяну вакол дзвярэй. Я крыкнуў: "Хлопцы, не ламайце, я адчыняю!". А яны пакрылі мяне матам: "Валяйся зараз на падлозе! Ужо позна!". Яны проста вырвалі анкеры, каробку і само палатно дзвярэй разам са сцяной. Схапілі за шкірку, выцягнулі на калідор, прыціснулі каленам спіну так моцна, што я не мог варухнуць ні галавой, ні чым іншым».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121156
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
28-гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"
Аксана Дзячук, якая нарадзілася ў Марыупалі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны выехала з Украіны, апынулася ў Беларусі. У Мінску яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пры якіх абставінах яна прыехала ў Беларусь, дакладна не вядома, піша "Наша Ніва".
Напрыканцы 2025 года Дзячук пісала пра праблемы, з якімі сутыкнулася ў Польшчы. Яна згадвала хваробу, складанасці з працаўладкаваннем і нявырашаныя побытавыя пытанні. Тады ж яна дапускала вяртанне ў родны Марыупаль, які на той момант знаходзіўся пад расійскай акупацыяй.
Што адбылося пасля гэтага, дакладна не вядома.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 15 верасня
edited
❗️ У Беларусі пачаліся перамовы амерыканскай дэлегацыі з Лукашэнкам
Перамовы праходзяць у Палацы Незалежнасці. Пра гэта паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».
Амерыканскую дэлегацыю ўзначальвае спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.
Напярэдадні Коўл наведаў Вільнюс, дзе сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам. Адной з галоўных тэм сустрэчы было вызваленне беларускіх палітвязняў.
❗️У Беларусі яшчэ +11 новых палітвязняў
Гэта Эдуард Курляндчык, Ігар Панкоў, Дзяніс Адамін, Міраслаў Бандарэнка, Сяргей Зінчанка, Яўген Румо, Іван Кавальчук, Канстанцін Харытоненка, Ягор Сацішур, Яраслаў Галоўчанка і Уладзімір Капуза.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121152
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
edited
Старонку Яны Латушка ў Instagram дадалі ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла Рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Гэтым разам у яго, акрамя Instagram-старонкі Яны Латушка — дачкі беларускага палітыка Паўла Латушкі, унеслі таксама Instagram-акаўнт «grodnonovosti44» і акаўнт «Ласкатухі» (laskatuchi) у Threads.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 15 верасня
📝Звяртаемся да былых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра людзей, з якімі вы былі за кратамі
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаны палітычным вязняем 888 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра 10 058 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
Звяртаемся да вызваленых палітвязняў — калі ласка, паведамляйце пра фігурантаў палітычных справаў, з якімі вы перасякаліся за кратамі. Ваша інфармацыя можа дапамагчы даведацца пра людзей, пра якіх не ведаюць праваабаронцы.
Калі вы былі за кратамі разам з палітвязнямі — вы можаце распавесці пра тое, у якім стане яны знаходзяцца. Родныя гэтых людзей будуць удзячныя вам за любыя навіны пра сваіх блізкіх.
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
@ViasnaSOS | @Viasnainfo
📌 За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі мінімум 1083 чалавекі
Паводле даных «Вясны», за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» ў Беларусі ўжо асудзілі мінімум 1083 чалавекі, сярод іх 252 жанчыны.
Толькі за апошнія тры месяцы ў «спіс экстрэмістаў» унеслі 135 чалавек, асуджаных паводле гэтага артыкула.
«Гэта значыць, што за апошнія тры месяцы прайшло як мінімум 135 палітычных судоў, дзе гэты артыкул фігураваў у абвінавачванні. Гэта паказвае, што рэжым не “выходзіць” з рэпрэсіўнай фазы пасля 2020 года, рэпрэсіі не аслабляюцца. Гэта як мінімум два-тры палітычныя суды толькі па гэтым артыкуле на адзін працоўны дзень, што супярэчыць любым наратывам пра “нармалізацыю” ці “змякчэнне”», — тлумачыць юрыстка «Вясны» Віка Рудзянкова.
Паводле яе, у Беларусі дагэтуль працуе фактычна пастаянны канвеер па зняволенні людзей за іх погляды ва ўмовах катавання.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121149
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤️🩹Лічба дня — 43
Менавіта столькі палітвязняў, якія ўжо дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, застаюцца за кратамі ў Беларусі па стане на 14 верасня.
Нягледзячы на некалькі хваляў памілаванняў і вызваленняў цягам апошніх двух гадоў, у беларускіх месцах зняволення працягваюць утрымліваць мінімум 43 палітвязняў пенсійнага ўзросту. Сярод іх — 24 мужчыны і 19 жанчын. Большасці — 32 палітвязням — ужо споўнілася 60 гадоў.
Асаблівую ўвагу «Вясна» звяртае на найстарэйшых: дзевяці палітвязням ужо споўнілася 70 гадоў. Гэта: Міхаіл Ляпейка, Анатоль Кірэйчык, Вячаслаў Арэшка, Барыс Вітко, Аляксандр Катлянік, Ірына Мельхер, Уладзімір Целяпун, Уладзімір Міхайленка і Васіль Дземідовіч.
Многія пажылыя палітвязні маюць хранічныя захворванні і іншыя праблемы са здароўем. Пры гэтым за кратамі яны сутыкаюцца з дадатковымі цяжкасцямі — ад праблем з перамяшчэннем і самаабслугоўваннем да абмежаванага доступу да неабходнай медыцынскай дапамогі.
⚖️ Больш за тысячу прысудаў за "садзейнічанне экстрэмізму": за што беларусаў адпраўляюць за краты
Інтэрв'ю незалежным медыя, фота вайсковай тэхнікі, дапамога палітвязням і нават наведванне адкрытых судоў — усё гэта ў Беларусі можа стаць падставай для абвінавачання паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Як артыкул, уведзены ў 2021 годзе, ператварыўся ў адзін з інструментаў масавых рэпрэсій і чаму яго фармулёўкі дазваляюць уладам караць людзей за самыя розныя формы салідарнасці і камунікацыі?
Разбіраемся ў гэтым разам з юрысткай "Вясны" Вікай Рудзянковай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121149
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
❗️ «Павінны быць вызваленыя неадкладна»: пенсіянеры і цяжкахворыя палітвязні ўсё яшчэ застаюцца за кратамі
Напярэдадні магчымай новай хвалі вызвалення палітвязняў, якую чакаюць у Беларусі пасля прыезду спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла, праваабаронцы "Вясны" нагадваюць пра тых, хто па-ранейшаму застаецца за кратамі ў асабліва ўразлівым становішчы. Сярод іх — людзі сталага ўзросту і з цяжкімі захворваннямі, для якіх працяглае зняволенне можа азначаць далейшае пагаршэнне здароўя і ствараць рызыку для жыцця.
Як палітвязні сталага ўзросту перажываюць умовы месцаў няволі, з якімі праблемамі сутыкаюцца і чаму, нягледзячы на існаванне механізмаў вызвалення па стане здароўя, працягваюць заставацца ў няволі — расказваюць"Вясне" юрыстка Віка Рудзянкова, праваабаронца і псіхатэрапеўт Васіль Завадскі, а таксама былыя палітвязні, якія самі прайшлі зняволенне ў сталым узросце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121147
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎥 Ад Статута ВКЛ да таемнага стрэлу ў патыліцу: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра смяротнае пакаранне
Выйшаў новы выпуск "Прававых летапісаў", прысвечаны гісторыі смяротнага пакарання на беларускіх землях — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да сучаснасці.
Гэтым разам Праваабарончы цэнтр "Вясна" адказвае на складанае пытанне: як так здарылася, што на беларускіх землях існаваў найбольш прагрэсіўны прававы кодэкс у гісторыі, а пасля нашая краіна ператварылася ў апошні куток Еўропы, дзе чалавека забіваюць ад імя дзяржавы?
У гэтым даследаванні мы прасочым, як змянялася сутнасць "выключнай меры" на працягу стагоддзяў. Калі ў ВКЛ смяротнае пакаранне абмяжоўвалася прэзумпцыяй невінаватасці і магчымасцю кампенсаваць шкоду грашыма, то за часамі Расійскай імперыі і СССР яно ператварылася ў інструмент застрашэння і знішчэння палітычных апанентаў.
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
👉 https://www.youtube.com/watch?v=o7-ylhTU4GI