«Не магу ўявіць, што сталася з Арэшкам за апошні год». Былы палітвязень — пра стан 71-гадовага Вячаслава Арэшкі ў калоніі Былы палітвязень Уладзімір (імя змененае ў мэтах бяспекі) амаль тры гады правёў у зняволенні. Частку тэрміну ён адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22 разам з палітзняволеным Вячаславам Арэшкам, якому цяпер 71 год. За час зняволення зрок Арэшкі значна пагоршыўся. Спачатку ён яшчэ мог сам чытаць лісты, якія блізкія друкавалі для яго вялікім шрыфтам. Пазней нават гэтага стала недастаткова — карэспандэнцыю яму даводзілася чытаць іншым вязням. «За год хвароба моцна прагрэсавала. Вячаслава, калі той знаходзіўся ў страі і кудысьці перасоўваўся, заўсёды суседзі па страі бралі пад руку, бо той абсалютна не бачыў дарогі». Пры гэтым адміністрацыя калоніі, паводле былога палітвязня, не рабіла істотных паслабленняў з улікам узросту і стану здароўя Арэшкі. Ён мусіў разам з астатнімі хадзіць на праверкі, а за фармальныя парушэнні на яго складалі рапарты і пазбаўлялі перадач і спатканняў. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121147 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка