⚖️ Больш за тысячу прысудаў за "садзейнічанне экстрэмізму": за што беларусаў адпраўляюць за краты Інтэрв'ю незалежным медыя, фота вайсковай тэхнікі, дапамога палітвязням і нават наведванне адкрытых судоў — усё гэта ў Беларусі можа стаць падставай для абвінавачання паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Як артыкул, уведзены ў 2021 годзе, ператварыўся ў адзін з інструментаў масавых рэпрэсій і чаму яго фармулёўкі дазваляюць уладам караць людзей за самыя розныя формы салідарнасці і камунікацыі? Разбіраемся ў гэтым разам з юрысткай "Вясны" Вікай Рудзянковай. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121149 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка