Як дзяржаўныя інстытуты ўдзельнічаюць у рэпрэсіях. Група незалежных экспертаў ААН апублікавала новы даклад Група незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі выпусціла новы даклад — "Удзел дзяржаўных інстытутаў Рэспублікі Беларусь у парушэннях правоў чалавека ў крымінальным працэсе". Аўтаркі прадставяць яго 18 верасня на 63-й сесіі Рады па правах чалавека. На аснове задакументаваных гісторый у дакладзе дэталёва паказана, як сілавікі і суды ўдзельнічаюць у парушэннях правоў чалавека на ўсіх стадыях крымінальнага працэсу: ад моманту затрымання да пераследу пасля вызвалення. «Група незалежных экспертаў выказвае сваю шчырую ўдзячнасць усім ахвярам і сведкам парушэнняў правоў чалавека, якія знайшлі ў сабе мужнасць выступіць і падзяліцца сваімі сведчаннямі і аддае даніну іх мужнасці ды іх прыхільнасці ўсталяванню ісціны і прыцягненню вінаватых да адказнасці», — адзначаецца ў дакладзе. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121159 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка