«Этапы, магчыма, нават горш за ШІЗА». Былы палітвязень — пра 74-гадовага Васіля Дземідовіча У 74-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча за кратамі пачаліся праблемы з памяццю. Пра гэта распавёў былы палітвязень Уладзімір (імя змененае ў мэтах бяспекі), які адбываў пакаранне разам з ім у івацэвіцкай калоніі № 22. Паводле Уладзіміра, праблемамі Дземідовіча з памяццю карысталіся некаторыя зняволеныя. «Прапаноўвалі мяняцца рэчамі з лепшых на горшыя і г.д. У рэшце ён аказваўся ні з чым. Яго спынялі, казалі так не рабіць. А ён крыўдаваў, маўляў, што ён сам зможа разабрацца». Асобным выпрабаваннем для пажылога палітвязня былі этапы. Уладзімір узгадвае, што пры ім Дземідовіча каля трох разоў вывозілі з калоніі на дадатковыя суды, дзе яму павялічвалі тэрміны зняволення. «Этапы, магчыма, нават горш за ШІЗА. Бо гэта перасоўванне з торбамі, у гэтым вагоне… Табе нават торбу ніхто не дапаможа паднесці. А ты ўвесь час у кайданках». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121147 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка