28-гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" Аксана Дзячук, якая нарадзілася ў Марыупалі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны выехала з Украіны, апынулася ў Беларусі. У Мінску яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пры якіх абставінах яна прыехала ў Беларусь, дакладна не вядома, піша "Наша Ніва". Напрыканцы 2025 года Дзячук пісала пра праблемы, з якімі сутыкнулася ў Польшчы. Яна згадвала хваробу, складанасці з працаўладкаваннем і нявырашаныя побытавыя пытанні. Тады ж яна дапускала вяртанне ў родны Марыупаль, які на той момант знаходзіўся пад расійскай акупацыяй. Што адбылося пасля гэтага, дакладна не вядома. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 15 верасня