Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

📌 Інтэрв'ю, каментары і супраца з незалежнымі медыя Адзін з найбольш паказальных кірункаў палітычнага пераследу ў Беларусі — камунікацыя з незалежнымі медыя, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Падставай для крымінальнай справы можа стаць не толькі праца ў рэдакцыі. Пераследуюць і людзей, якія далі журналістам інтэрв'ю; пакінулі каментар; даслалі фота або відэа; іншае. Чалавек можа апынуцца фігурантам крымінальнай справы проста за размову з журналістам. Асобная праблема — тое, што статус медыя можа змяняцца. У выніку дзеянні, якія чалавек успрымаў як звычайную размову з журналістам, пазней могуць быць выкарыстаныя ў крымінальнай справе. Юрыстка Вікторыя Рудзянкова адзначае, што пры такой і зашырокай, і непрадказальнай норме немагчыма заўчасна ведаць, ці бяспечна даць інтэрв'ю, дапамагчы суседзям палітвязня, пераслаць фота ці зрабіць увогуле хоць нешта, што патэнцыяльна можа не спадабацца ўладам. «Гэта і ёсць яшчэ адна функцыя, якую ўвёў у актыўнае карыстанне пануючы рэжым: дамагацца эфекту страху, які прымушае людзей самацэнзуравацца і самаізалявацца, спыняць любыя дзеянні, якія б значылі "я ёсць", яшчэ да таго, як яны пачнуцца». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121149 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K3K15 Sep 13:2910 Nov 23:302.4K15 Sep 13:29: 0 views10 Nov 23:30: 2,440 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Sep 2026, 13:290
10 Nov 2026, 23:302.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.