«Лепш выгнанне, чым яшчэ адна зіма ў лагеры». Экс-палітвязень пра катаванні холадам, страту здароўя і свабоду Мінчук Аляксей (імя зменена ў мэтах бяспекі) расчараваўся ў дзяржаўнай сістэме яшчэ ў дзяцінстве. Ён пабачыў знутры, як рыхтуюць унутраныя войскі да разгону пратэстаў, і перайшоў працаваць у ІТ-сферу. Але праз 10 гадоў мінулае нагнала яго – сілавікі прыйшлі да мужчыны з ператрусам, выламаўшы сцяну ў яго кватэры. Былы палітвязень распавёў пра 3,5 гады зняволення за данаты, катаванні на Акрэсціна, цынізм следства і ўнікальныя спосабы ўзаемадапамогі, якія ратавалі жыцці ў калоніі "Віцьба". «Хлопцы ў калідоры зразумелі, што замок не паддаецца, намацалі, што сцены зроблены з газасілікату, і пачалі ламаць сцяну вакол дзвярэй. Я крыкнуў: "Хлопцы, не ламайце, я адчыняю!". А яны пакрылі мяне матам: "Валяйся зараз на падлозе! Ужо позна!". Яны проста вырвалі анкеры, каробку і само палатно дзвярэй разам са сцяной. Схапілі за шкірку, выцягнулі на калідор, прыціснулі каленам спіну так моцна, што я не мог варухнуць ні галавой, ні чым іншым». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121156 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка