Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. «Рэпрэсіўная акцыя без тлумачэння прычын». Былы палітвязень — пра ціск у Шклоўскай калоніі Працоўнага з раённага гарадка (імя не называецца ў мэтах бяспекі) затрымалі ў 2022 годзе за каментары ў сацсетках. Пазней яго асудзілі на тры гады калоніі за выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі, чыноўнікаў і прадстаўнікоў улады. Мужчына кажа, што на допытах і ў судзе прызнаў віну праз ціск і пагрозы ў адрас сям'і. «Я не мог не прызнаць віну, бо быў моцны ціск і шмат пагроз. Усе ж ведаюць, чым скончылася гісторыя Вітольда Ашурка». Адбываць тэрмін мужчыну накіравалі ў Шклоўскую калонію № 17, дзе ў траўні 2021 года загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак. «Гэта ўзорна-паказальная дыктатарская ўстанова. Там абсалютнае беззаконне, дзе робіцца ўсё, што ім загадаюць. У гэтую калонію адпраўляюць тых людзей, на якіх трэба ціснуць. У гэтым месцы звычайныя зняволеныя ладзяць правакацыі супраць палітычных. Усё наладжана на працу ўладаў». Паводле былога палітвязня, ва ўсіх месцах пазбаўлення волі, дзе ён знаходзіўся, умовы для зняволеных па палітычных матывах былі горшымі, чым для астатніх. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121140 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. 🎬 Фільм Андрэя Куцілы пра рэпрэсіі ў Беларусі атрымаў узнагароду Венецыянскага кінафестывалю Дакументальная стужка беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Лісты» (Letters from the Silenced Country) атрымала The Impact Golden Globes Prize for Documentary (прэмія «Залатога глобуса» за ўплыў у дакументальным кіно) на 83-м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі. Як паведамляецца на сайце фестывалю, «Лісты» — гэта партрэт сучаснай Беларусі, расказаны праз гісторыі людзей, якія прайшлі праз зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю. Героі фільма маюць розны досвед рэпрэсій: бацька хаваецца ад пераследу, каб пазбегнуць арышту і разлукі з дачкой, былы следчы пакідае сістэму і з'язджае з Беларусі, асуджаная за пратэсты студэнтка Кася знаходзіць выратаванне ў маляванні, а гісторыя 50-гадовага Вітольда раскрываецца праз фотаздымкі, якія яму дасылае сябар з волі.

  3. Спецпасланнік Трампа па Беларусі Джон Коўл прыбыў у Вільнюс Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у панядзелак сустрэўся ў Вільнюсе з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам. Пра гэта паведамляе МЗС Літвы. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі намаганні амерыканскай адміністрацыі па вызваленні беларускіх палітвязняў, сітуацыю з бяспекай у рэгіёне і дзеянні рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы і суседніх краін. «Вызваленне палітвязняў — надзвычай важная гуманітарная мэта. Мы высока ацэньваем лідарства Злучаных Штатаў і намаганні па вяртанні свабоды людзям, якія былі незаконна зняволеныя за свае погляды і грамадзянскую дзейнасць», — заявіў Будрыс. Міністр падкрэсліў, што Літва працягне аказваць усю неабходную падтрымку гуманітарным намаганням ЗША, а таксама вызваленым палітвязням. Пры гэтым Будрыс адзначыў, што, нягледзячы на вызваленні, колькасць палітвязняў у Беларусі застаецца высокай, а рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці працягваюцца.

  4. «Адлюстроўвае не зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, а намаганні ўладаў зрабіць іх менш прыкметнымі» Як адзначае юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва, абвінавачванні ў "здрадзе дзяржаве" – адныя з самых схаваных і расплывістых сярод мноства адсочваемых праваабаронцамі выпадкаў крымінальнага пераследу па палітычных матывах. Звычайна следства па такіх справах праходзіць пад абавязацельствам аб неразгалошванні, а суды — у закрытым рэжыме. Гэта ўскладняе праваабаронцам маніторынг рэпрэсій, а абвінавачаным, асабліва тым, хто знаходзіцца за мяжой, — доступ да інфармацыі аб справе і магчымасць абараняцца. «Такі "схаваны" пераслед укладваецца ў агульную тэндэнцыю трансфармацыі рэпрэсіўных практык ад паказальных практык да ўтоеных рэпрэсій. Такім чынам, узрастаючая непразрыстасць пераследу адлюстроўвае не зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, а мэтанакіраваныя намаганні ўладаў зрабіць іх менш прыкметнымі і ўскладніць маніторынг сітуацыі», – падсумоўвае Святлана Галаўнёва. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121107 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  5. 💙Давайце падтрымаем былога палітвязня Аляксея Санчука У 2020 годзе зборшчык мэблі Аляксей Санчук майстраваў перасоўныя платформы для пратэсных музыкаў, ладзіў раённыя велапрабегі. А ўжо восенню яго затрымалі падчас музычнай рэпетыцыі. Дваровага актывіста асудзілі на 6 гадоў калоніі, а сёлета ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. "Разам з жонкай і дачкой мы зараз у Грузіі без легальнага статусу, чакаем візы ў Польшчу. Шэсць гадоў разбурылі здароўе і забралі ўсе сродкі што былі. Таму зараз нам патрэбна матэрыяльная дапамога на аплату кватэры (400€/мес), прадукты, медыцынскія і бытавыя выдаткі і іншыя базавыя патрэбы сям’і на 6 месяцаў", — кажа Аляксей. 💰Падтрымаць можна тут: gofund.me/1b79b2bfc 💳Ці наўпрост на картку: Aliaksei Sanchuk TBC bank (Georgia) SWIFT: TBCBGE22XXX Georgia, Tbilisi, Marjanishvili Branch IBAN: GE69TB7736445064400009 IBAN у злотых: GE86TB7736436110100007 🔹"Я выйшаў адтуль шкілетам з увагнутым жыватом". Экс-палітвязень Аляксей Санчук пра 6 гадоў у няволі і новае жыццё

  6. Беларускага прадпрымальніка, які кіраваў віннай кампаніяй у Польшчы, асудзілі за фінансаванне ўдзелу ў вайне Стала вядома, што 57-гадовы Канстанцін Харытоненка атрымаў прысуд у Мінску па справе аб фінансаванні ўдзелу грамадзян у баявых дзеяннях за межамі Беларусі. Да арышту ён жыў і працаваў у Польшчы, дзе кіраваў кампаніяй, якая імпартавала грузінскае віно, піша "Наша Ніва". Паводле інфармацыі, якая прыводзіцца ў матэрыяле, Канстанціна Харытоненку арыштавалі ў 2025 годзе. Яго справу разглядаў Мінскі гарадскі суд. Прадпрымальніка судзілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу грамадзян у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы). Беларускія сілавікі выкарыстоўваюць гэты артыкул, у прыватнасці, у справах аб дапамозе беларускім добраахвотнікам ва Украіне, Узброеным сілам Украіны і ў выпадках данатаў на дапамогу ўкраінцам. Канстанціна адправілі ў калонію, аднак дакладны прысуд невядомы. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 12-14 верасня

  7. Алесь Бяляцкі: «Я гэта параўноўваю з тым, як размаўляюць з бандытамі» Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» распавёў пра адносіны са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коулам і перамовы амерыканскай адміністрацыі з рэжымам Лукашэнкі аб вызваленні палітвязняў. Бяляцкі адзначыў, што ўдзячны Коулу за сваё вызваленне і намаганні амерыканскай адміністрацыі, але падкрэсліў: галоўным пытаннем застаецца спыненне рэпрэсій у Беларусі. «Амерыканская адміністрацыя вядзе такі гуманітарны трэк, накіраваны на вызваленне палітвязняў. Я гэта параўноўваю з тым, як размаўляюць з бандытамі, якія захапілі частку людзей, і з гэтымі бандытамі вядуць перамовы: аддайце нам 10 чалавек — мы вам дамо машыну. Аддайце нам яшчэ 10 чалавек — дамо вам, напрыклад, верталёт» Гаворачы пра тое, што Лукашэнка можа атрымліваць узамен за вызваленне людзей, Бяляцкі згадаў паслабленне санкцый. «Мяне там, не ведаю, на колькі памянялі — на тысячу тон, на 10 тысяч тон гэтых калійных угнаенняў. Вось я на свабодзе, мая свабода столькі каштавала».

  8. 🎨 У Уроцлаве пройдзе выстава беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча З 10 па 24 кастрычніка ў Уроцлаве адбудзецца мастацкая выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча. У экспазіцыі будуць прадстаўленыя працы, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл. «Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў былы палітвязень. Адкрыццё выставы: 🗓 17 кастрычніка, субота 🕕 18:00 📍 Domek Miedziorytnika ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław

  9. 📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹 Уладзь Лабковіч: «Нашая місія яшчэ працягваецца, наперадзе шмат выклікаў, але і перамог» 🔹 Наста Лойка: «Я б хацела вярнуцца ў Беларусь, калі яна будзе сапраўды бяспечнай для праваабаронцаў» 🔹 Экстрэмізм, тэрарызм, рызыкі безграмадзянства. Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі адказаў Беларусі 🔹 «Сілавік ударыў патэльняй па ягадзіцах». Экс-палітзняволеная расіянка пра здзекі ГУБАЗіКа і высылку з Беларусі 🔹 «Зона бязмоўя»: як трыццаць гадоў вынішчалі беларускае вольнае слова 🔹 «Краты — толькі хэштэг». Гісторыі 20 беларускіх журналістаў-палітвязняў 🔹 Адмова везці міліцыянта, калонія за 3 000 каментароў і спроба вярбоўкі КДБ: гісторыя былога палітзняволенага таксіста з Гродна 🔹 Непаўналетні, пенсіянер і грамадзянін Літвы: у жніўні ў "спіс экстрэмістаў" дадалі 25 чалавек 🔹 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па правах людзей з інваліднасцю 🔹 «У рэжыме сакрэтнасці». За паўгода ў "спіс экстрэмістаў" унеслі 10 чалавек па справах аб "здрадзе дзяржаве" 🔹 Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці справы вядомага адваката Дзмітрыя Лаеўскага 🔹 Алесь Бяляцкі: «Раней ці пазней мы даб’ёмся пазітыўных зменаў, якіх хоча большасць беларусаў» 🔹 Марфа Рабкова: «Ты не перастанеш быць праваабаронцам, дзе б ты ні знаходзіўся» 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  10. 💔 6 гадоў таму ў Брэсце адбыўся «карагод» падчас акцыі пратэсту. За цалкам мірную акцыю з таго часу асудзілі 139 чалавек па крымінальным артыкуле 13 верасня 2020 года ў Брэсце праходзіў чарговы нядзельны марш пратэсту. Але ў нейкі момант ён пайшоў не па звычайным сцэнары: людзі спыніліся на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвараў, пачалі танчыць пад музыку, а пасля — вадзіць карагод проста на праезнай частцы. У адказ сілавікі выкарысталі вадамёт, а потым пачаліся жорсткія затрыманні. Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», на сёння вядома пра 139 чалавек, якіх асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) менавіта за ўдзел у тым пратэсце.

  11. edited

    27-гадовага беларуса асудзілі па палітычнай справе пасля вяртання ў Беларусь Уладзіслаў Марчык працаваў fullstack-распрацоўшчыкам і жыў у польскай Лодзі. У канцы 2025 года ён вырашыў наведаць Беларусь. Імаверна, падчас гэтай паездкі айцішніка затрымалі. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Як высветлілася, 27-гадовага беларуса асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «абразу Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368). 4 верасня 2026 года прысуд Мінскага гарадскога суда набыў законную моц. Уладзіславу прызначылі «хімію» з накіраваннем. Падрабязнасці справы невядомыя. 🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 12-14 верасня

  12. 📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

  13. 🎥 Пісьменнікі супраць сістэмы: як Быкаў і Адамовіч змагаліся за праўду ў БССР. Новы выпуск "Прававых летапісаў" Новы выпуск "Прававых летапісаў" прысвечаны двум знакавым постацям беларускай літаратуры — Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу. У ім Праваабарончы цэнтр "Вясна" даследуе, як гэтыя два франтавікі, прайшоўшы праз пекла вайны, усё жыццё неслі цяжар праўды. У гэтым выпуску вы даведаецеся: • Як пісьменнікі прабівалі цэнзуру, адмаўляючыся паказваць вайну выключна паводле ідэйна правільных савецкіх шаблонаў, і чаму за кожны радок у рукапісе даводзілася змагацца цаной уласнага здароўя. • Пра адважны ўчынак Алеся Адамовіча, які адмовіўся падпісаць калектыўны ліст з асуджэннем рэпрэсаваных савецкіх літаратараў, за што быў неадкладна звольнены з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. • Чаму выступ Васіля Быкава на з'ездзе пісьменнікаў у 1966 годзе выклікаў скандал і прывёў да ягонай фактычнай ізаляцыі і пераследу з боку КДБ. • Пра праваабарончую ролю Адамовіча, які адным з першых адкрыта загаварыў пра сапраўдныя маштабы Чарнобыльскай катастрофы і актыўна змагаўся за права грамадства на праўду, нягледзячы на цкаванне ў афіцыйнай прэсе. Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна! 👉 https://youtu.be/1Y6bMIW6n3o

  14. 📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні" Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  15. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з Яўгенам Жарыкавым Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманне ў лютым 2025 года 24-гадовага Яўгена Жарыкава з Бабруйска. Яўген Жарыкаў — вайсковец. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы аб «здрадзе дзяржаве». Абставіны пераследу, вынікі суду і цяперашняе месцазнаходжанне Яўгена невядомыя. ✍️ Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  16. ⚖️ «Гэта абсалютна не адпавядае заканадаўчай працэдуры». Юрыстка «Вясны» — пра высылку расіянкі з Беларусі Юрыстка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Святлана Галоўнёва пракаментавала гісторыю былой палітзняволенай расіянкі, якую пасля адбыцця пакарання прымусова выслалі з Беларусі. Яна патлумачыла прававыя супярэчнасці ў прысудзе і незаконнасць дзеянняў сілавікоў падчас начной высылкі людзей. Праблема пераследу і высылкі замежных грамадзян за ўдзел у мірных пратэстах застаецца ў цені больш масавых рэпрэсій, лічыць экспертка. «Падобныя выпадкі былі і ў 2020 годзе, калі нават за адміністрацыйнае, а не крымінальнае спагнанне паводле арт. 23.34 грамадзяне Расіі сутыкаліся з дэпартацыямі» Пры гэтым юрыстка звяртае ўвагу і на саму працэдуру высылкі. Сілавікі пасярод ночы высадзілі замежнікаў з машыны на трасе каля лесу. Сярод іх быў чалавек, які, паводле сведчання былой палітзняволенай, на той момант яшчэ нават не меў рашэння суда. Паводле Святланы Галоўнёвай, такія дзеянні наўпрост не адпавядаюць усталяванай заканадаўствам працэдуры прымусовай высылкі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121071 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. ⚠️ Невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам Каардынацыйнай рады Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што адзін з дэлегатаў Каардынацыйнай рады атрымаў у Telegram паведамленне ад невядомага чалавека пад нікам "Walter", які напісаў, што ён нібыта з Украіны. У паведамленні невядомы суразмоўца адзначае, што «даўно сочыць» за палітычнай дзейнасцю дэлегата КР, называе яго «паспяховым і кампетэнтным палітычным дзеячам» і прапануе «сумесную працу» і сяброўства. Акаўнт Walter быў зарэгістраваны ў жніўні 2025 года. Пакуль невядома, хто стаіць за ім і з якой мэтай спрабуе выйсці на кантакт з дэлегатам КР. 📌 Нагадаем, раней з падобнай сітуацыяй сутыкнулася беларуская паліталагіня Аліна Харысава. Паводле яе, чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам СБУ, некалькі дзён спрабаваў пераканаць яе выйсці на сувязь, прадстаўляючы гэта як наладжванне кантактаў паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У выніку высветлілася, што за спробай усталяваць кантакт стаяў беларускі КДБ.

  18. «Пасля вызвалення мне не далі жыцця ў Беларусі», — былы палітвязень Працоўнага з раённага гарадка (імя не называецца ў мэтах бяспекі) затрымалі за каментары ў сацсетках у 2022 годзе. Іх кваліфікавалі як "абразу прадстаўніка ўлады" і "абразу Лукашэнкі". За гэта мужчыну прызначылі тры гады калоніі. Адбыўшы ўвесь тэрмін ён выйшаў на волю, але неўзабаве пакінуў Беларусь. Былы палітвязень распавёў "Вясне" сваю гісторыю пераследу. Вясной 2022 года да мужчыны дадому прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Нагода — адзін каментар у сацыяльных сетках. «Калі жонка вывела дзяцей, ГУБАЗіК пачаў мне пагражаць. Мне сказалі, што да мяне прыйшлі праз нейкі каментар, які нібыта можа быць расцэнены як "абраза". Пад пагрозамі я падпісаў усё, што яны давалі» Пасля ператрусу і падпісання дакументаў мужчыну пакінулі дома. Але забралі тэлефон на экспертызу. Суразмоўнік адзначае, што не ўсведамляў, што яго каментары могуць прывесці да крымінальнага пераследу. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121140 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. 📶 Маніторынг Lawtrend: ціск на грамадзянскую супольнасць у Беларусі захоўваецца Сістэмны ціск на грамадзянскую супольнасць у Беларусі працягваецца — да такой высновы прыйшоў Lawtrend у маніторынгу сітуацыі са свабодай асацыяцый за жнівень 2026 года. Па стане на канец жніўня сукупныя інстытуцыйныя страты сектара грамадзянскай супольнасці з пачатку постэлектаральнага крызісу 2020 года склалі не менш 2 072 НКА. У жніўні былі выяўлены рашэнні аб прымусовай ліквідацыі не менш за 14 НКА: 12 грамадскіх аб'яднанняў, фонду і асацыяцыі. Рашэнні прымалі Мінскі гарадскі, Мінскі абласны і Віцебскі абласны суды. Адно з ліквідаваных аб'яднанняў было зарэгістравана ў 2023 годзе. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121124 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  20. Older posts