🎥 Пісьменнікі супраць сістэмы: як Быкаў і Адамовіч змагаліся за праўду ў БССР. Новы выпуск "Прававых летапісаў" Новы выпуск "Прававых летапісаў" прысвечаны двум знакавым постацям беларускай літаратуры — Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу. У ім Праваабарончы цэнтр "Вясна" даследуе, як гэтыя два франтавікі, прайшоўшы праз пекла вайны, усё жыццё неслі цяжар праўды. У гэтым выпуску вы даведаецеся: • Як пісьменнікі прабівалі цэнзуру, адмаўляючыся паказваць вайну выключна паводле ідэйна правільных савецкіх шаблонаў, і чаму за кожны радок у рукапісе даводзілася змагацца цаной уласнага здароўя. • Пра адважны ўчынак Алеся Адамовіча, які адмовіўся падпісаць калектыўны ліст з асуджэннем рэпрэсаваных савецкіх літаратараў, за што быў неадкладна звольнены з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. • Чаму выступ Васіля Быкава на з'ездзе пісьменнікаў у 1966 годзе выклікаў скандал і прывёў да ягонай фактычнай ізаляцыі і пераследу з боку КДБ. • Пра праваабарончую ролю Адамовіча, які адным з першых адкрыта загаварыў пра сапраўдныя маштабы Чарнобыльскай катастрофы і актыўна змагаўся за права грамадства на праўду, нягледзячы на цкаванне ў афіцыйнай прэсе. Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна! 👉 https://youtu.be/1Y6bMIW6n3o