«Пасля вызвалення мне не далі жыцця ў Беларусі», — былы палітвязень Працоўнага з раённага гарадка (імя не называецца ў мэтах бяспекі) затрымалі за каментары ў сацсетках у 2022 годзе. Іх кваліфікавалі як "абразу прадстаўніка ўлады" і "абразу Лукашэнкі". За гэта мужчыну прызначылі тры гады калоніі. Адбыўшы ўвесь тэрмін ён выйшаў на волю, але неўзабаве пакінуў Беларусь. Былы палітвязень распавёў "Вясне" сваю гісторыю пераследу. Вясной 2022 года да мужчыны дадому прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Нагода — адзін каментар у сацыяльных сетках. «Калі жонка вывела дзяцей, ГУБАЗіК пачаў мне пагражаць. Мне сказалі, што да мяне прыйшлі праз нейкі каментар, які нібыта можа быць расцэнены як "абраза". Пад пагрозамі я падпісаў усё, што яны давалі» Пасля ператрусу і падпісання дакументаў мужчыну пакінулі дома. Але забралі тэлефон на экспертызу. Суразмоўнік адзначае, што не ўсведамляў, што яго каментары могуць прывесці да крымінальнага пераследу. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121140 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка