Беларускага прадпрымальніка, які кіраваў віннай кампаніяй у Польшчы, асудзілі за фінансаванне ўдзелу ў вайне Стала вядома, што 57-гадовы Канстанцін Харытоненка атрымаў прысуд у Мінску па справе аб фінансаванні ўдзелу грамадзян у баявых дзеяннях за межамі Беларусі. Да арышту ён жыў і працаваў у Польшчы, дзе кіраваў кампаніяй, якая імпартавала грузінскае віно, піша "Наша Ніва". Паводле інфармацыі, якая прыводзіцца ў матэрыяле, Канстанціна Харытоненку арыштавалі ў 2025 годзе. Яго справу разглядаў Мінскі гарадскі суд. Прадпрымальніка судзілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу грамадзян у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы). Беларускія сілавікі выкарыстоўваюць гэты артыкул, у прыватнасці, у справах аб дапамозе беларускім добраахвотнікам ва Украіне, Узброеным сілам Украіны і ў выпадках данатаў на дапамогу ўкраінцам. Канстанціна адправілі ў калонію, аднак дакладны прысуд невядомы. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 12-14 верасня