Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

⚠️ Невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам Каардынацыйнай рады Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што адзін з дэлегатаў Каардынацыйнай рады атрымаў у Telegram паведамленне ад невядомага чалавека пад нікам "Walter", які напісаў, што ён нібыта з Украіны. У паведамленні невядомы суразмоўца адзначае, што «даўно сочыць» за палітычнай дзейнасцю дэлегата КР, называе яго «паспяховым і кампетэнтным палітычным дзеячам» і прапануе «сумесную працу» і сяброўства. Акаўнт Walter быў зарэгістраваны ў жніўні 2025 года. Пакуль невядома, хто стаіць за ім і з якой мэтай спрабуе выйсці на кантакт з дэлегатам КР. 📌 Нагадаем, раней з падобнай сітуацыяй сутыкнулася беларуская паліталагіня Аліна Харысава. Паводле яе, чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам СБУ, некалькі дзён спрабаваў пераканаць яе выйсці на сувязь, прадстаўляючы гэта як наладжванне кантактаў паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У выніку высветлілася, што за спробай усталяваць кантакт стаяў беларускі КДБ.

Views over time

01K2K11 Sep 14:3010 Nov 23:302K11 Sep 14:30: 0 views10 Nov 23:30: 2,010 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Sep 2026, 14:300
10 Nov 2026, 23:302K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.