Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Адлюстроўвае не зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, а намаганні ўладаў зрабіць іх менш прыкметнымі» Як адзначае юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва, абвінавачванні ў "здрадзе дзяржаве" – адныя з самых схаваных і расплывістых сярод мноства адсочваемых праваабаронцамі выпадкаў крымінальнага пераследу па палітычных матывах. Звычайна следства па такіх справах праходзіць пад абавязацельствам аб неразгалошванні, а суды — у закрытым рэжыме. Гэта ўскладняе праваабаронцам маніторынг рэпрэсій, а абвінавачаным, асабліва тым, хто знаходзіцца за мяжой, — доступ да інфармацыі аб справе і магчымасць абараняцца. «Такі "схаваны" пераслед укладваецца ў агульную тэндэнцыю трансфармацыі рэпрэсіўных практык ад паказальных практык да ўтоеных рэпрэсій. Такім чынам, узрастаючая непразрыстасць пераследу адлюстроўвае не зніжэнне ўзроўню рэпрэсій, а мэтанакіраваныя намаганні ўладаў зрабіць іх менш прыкметнымі і ўскладніць маніторынг сітуацыі», – падсумоўвае Святлана Галаўнёва. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121107 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K14 Sep 09:4010 Nov 23:301.8K14 Sep 09:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,790 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Sep 2026, 09:400
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.