Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Рэпрэсіўная акцыя без тлумачэння прычын». Былы палітвязень — пра ціск у Шклоўскай калоніі Працоўнага з раённага гарадка (імя не называецца ў мэтах бяспекі) затрымалі ў 2022 годзе за каментары ў сацсетках. Пазней яго асудзілі на тры гады калоніі за выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі, чыноўнікаў і прадстаўнікоў улады. Мужчына кажа, што на допытах і ў судзе прызнаў віну праз ціск і пагрозы ў адрас сям'і. «Я не мог не прызнаць віну, бо быў моцны ціск і шмат пагроз. Усе ж ведаюць, чым скончылася гісторыя Вітольда Ашурка». Адбываць тэрмін мужчыну накіравалі ў Шклоўскую калонію № 17, дзе ў траўні 2021 года загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак. «Гэта ўзорна-паказальная дыктатарская ўстанова. Там абсалютнае беззаконне, дзе робіцца ўсё, што ім загадаюць. У гэтую калонію адпраўляюць тых людзей, на якіх трэба ціснуць. У гэтым месцы звычайныя зняволеныя ладзяць правакацыі супраць палітычных. Усё наладжана на працу ўладаў». Паводле былога палітвязня, ва ўсіх месцах пазбаўлення волі, дзе ён знаходзіўся, умовы для зняволеных па палітычных матывах былі горшымі, чым для астатніх. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121140 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K14 Sep 11:5910 Nov 23:301.8K14 Sep 11:59: 0 views10 Nov 23:30: 1,830 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Sep 2026, 11:590
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.