🎬 Фільм Андрэя Куцілы пра рэпрэсіі ў Беларусі атрымаў узнагароду Венецыянскага кінафестывалю Дакументальная стужка беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Лісты» (Letters from the Silenced Country) атрымала The Impact Golden Globes Prize for Documentary (прэмія «Залатога глобуса» за ўплыў у дакументальным кіно) на 83-м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі. Як паведамляецца на сайце фестывалю, «Лісты» — гэта партрэт сучаснай Беларусі, расказаны праз гісторыі людзей, якія прайшлі праз зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю. Героі фільма маюць розны досвед рэпрэсій: бацька хаваецца ад пераследу, каб пазбегнуць арышту і разлукі з дачкой, былы следчы пакідае сістэму і з'язджае з Беларусі, асуджаная за пратэсты студэнтка Кася знаходзіць выратаванне ў маляванні, а гісторыя 50-гадовага Вітольда раскрываецца праз фотаздымкі, якія яму дасылае сябар з волі.