«Зона бязмоўя»: як трыццаць гадоў вынішчалі беларускае вольнае слова У сучасным праваабарончым вымярэнні свабода слова і прэсы разглядаецца не проста як прывілей для журналістаў, а як першасны і фундаментальны гарант існавання дэмакратычнага і прававога грамадства. Паводле Канстытуцыі Беларусі і Закона аб СМІ, манапалізацыя інфармацыйнага поля і цэнзура наўпрост забароненыя. Аднак у беларускай рэчаіснасці напісанае на паперы даўно перакрэслена жорсткім дзяржаўным гвалтам. Інфармацыйны ціск, якім сістэматычна карыстаецца рэжым Аляксандра Лукашэнкі, накіраваны не толькі супраць прафесійных рэпарцёраў, але і супраць мільёнаў звычайных грамадзян. Таму напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з журналістамі, які ва ўсім свеце адзначаецца восьмага верасня, мы распавядаем пра хроніку закручвання гэтай рэпрэсіўнай спіралі за апошнія трыццаць гадоў — ад шляху ад папяровых «белых плямаў» да поўнай крыміналізацыі вольнай думкі і кнігі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121073 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка