Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл плануе наведаць Беларусь 14 верасня Пра гэта паведаміў вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з планамі візіту. «Спецпасланнік Трампа Джон Коўл плануе зноў наведаць Беларусь 14 верасня, паведамілі мне дзве крыніцы, знаёмыя з падрыхтоўкай візіту. Коўл разлічвае дамагчыся вызвалення яшчэ адной групы зняволеных. Ён кажа людзям са свайго атачэння, што дапамог вызваліць 700–800 чалавек і спадзяецца давесці гэтую колькасць да 1000», — напісаў журналіст у сацсетцы X. Нагадаем, раней у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» Джон Коўл паведаміў, што ў сярэдзіне верасня збіраецца ў Беларусь, каб дамагчыся новага вызвалення палітзняволеных.