🗣 Былы палітзняволены таксіст з Гродна: «Да мяне ўламіліся “маскі-шоу” з аўтаматамі» Руслан Красаў — той самы таксіст з Гродна, які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыі. На той момант Руслан ужо звольніўся з працы правадніком пасажырскіх ліній на маршруце Гродна—Гомель, пра якую марыў з дзяцінства, і працаваў у таксі «Яндэкс». Падчас аднаго з выклікаў ён прыехаў да Кастрычніцкага РАУС Гродна. Калі ў машыну сеў супрацоўнік міліцыі ў форме, Руслан адмовіўся яго везці. «Я сказаў, што супрацоўнікаў МУС не ваджу. Ён спытаў чаму, але я сказаў, што маю права не тлумачыць прычыну. Ён выйшаў з машыны, і я паехаў». Праз паўтара года, у чэрвені 2022 года, Руслана затрымалі. Паводле яго, раніцай да яго дадому прыехалі супрацоўнікі АМАПа. «А дзявятай гадзіне раніцы да мяне ўламіліся “маскі-шоу” з аўтаматамі. Мне сказалі, што я затрыманы за той інцыдэнт з міліцыянтам. Завалаклі ў бусік — там збівалі». Пасля затрымання праўладныя каналы апублікавалі з Русланам «пакаяльнае відэа». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121081 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка