Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй». Алесь Бяляцкі — пра вяртанне Пачобута ў Беларусь Сёння з'явілася інфармацыя, што былы палітзняволены, журналіст Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Ён перасёк польска-беларускую мяжу і накіраваўся ў бок Гродна, пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Старшыня “Вясны”, праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі на сваёй старонцы ў Facebook адзначыў, што рашэнне Пачобута сведчыць пра яго смеласць і гатоўнасць рызыкаваць дзеля сваіх мэтаў. Аднак, паводле Бяляцкага, успрымаць гэта як сведчанне палітычнай «адлігі» ў Беларусі не варта. «У 30-я гады на будаўніцтва Беламорканалу, які будавалі палітычныя зьняволеныя, вазілі пісьменьнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае “злачынцаў”. Неўзабаве некаторыя зь іх апынуліся на іншых гулагаўскіх новабудоўлях. Ня раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб седзячы ў калоніі потым не дакараць сябе за даверлівасьць». Сам Бяляцкі таксама адзначыў, што хацеў бы вярнуцца ў Беларусь, аднак нагадаў пра новую крымінальную справу супраць сябе: «Хацеў бы і я так. Але ж новую крымінальную справу ўзбудзілі месяц таму. Прыйдзецца яшчэ трохі пачакаць». Нагадаем, Анджэй Пачобут — гродзенскі журналіст і сябра «Саюза палякаў Беларусі». Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне і асудзілі да васьмі гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 28 красавіка 2026 года Пачобута вызвалілі ў выніку абмену беларускімі і польскімі зняволенымі. За кратамі ён правёў 1860 дзён.

Views over time

05001K1.5K2K8 Sep 12:3510 Nov 23:301.7K8 Sep 12:35: 0 views10 Nov 23:30: 1,720 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Sep 2026, 12:350
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.