🫂 «Проста пабачыць, як нас шмат». Экс-палітзняволеная расіянка пра жыццё да пратэстаў і ўдзел у маршы Да затрымання Святлана (імя зменена ў мэтах бяспекі) вяла звычайнае жыццё законапаслухмянай грамадзянкі. Пераехаўшы з Расіі пасля ўніверсітэта, яна знайшла працу інжынерам, выйшла замуж і ўладкавалася ў адным з новых мікрараёнаў Мінска. «Я пражыла ў Беларусі з відам на жыхарства амаль 10 гадоў. Працавала на заводах і ў фармацэўтычных прадстаўніцтвах. Усе гэтыя гады маё прафесійнае і асобаснае станаўленне адбывалася менавіта ў Беларусі. Жыла я ў Новай Баравой, таму падзеі 2020 года мяне дакладна не абмінулі. Я была ў самым цэнтры гэтага руху» Жанчына адзначае, што назіранні за праблемамі малога бізнэсу ў краіне і агульнае стаўленне дзяржавы да прыватнай ініцыятывы сталі для яе галоўнымі штуршкамі. Гэта прывяло яе на самы масавы марш летам 2020 года. «Галоўная прычына майго выхаду банальная: я б проста не змагла інакш. Я ўдзельнічала ў самым маштабным маршы ў жніўні 2020 года, і тады гэта зусім не здавалася небяспечным. Ішлі сем'і з дзецьмі, усе ў светлым, з мэтай проста пабачыць, як нас шмат» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121071 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка