Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

⚖️ У Азербайджане праваабаронцу Анара Мамедлі асудзілі на 13 гадоў зняволення Азербайджанскага праваабаронцу Анара Мамедлі, аднаго з вядомых прадстаўнікоў незалежнай грамадзянскай супольнасці краіны, асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта 7 верасня паведаміў Фонд "Дом правоў чалавека", дырэктарка якога Марыя Дале назвала прысуд палітычна матываваным. «Мы заклікаем азербайджанскія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Анара Мамедлі і ўсіх зняволеных за мірнае ажыццяўленне сваіх асноўных правоў», — заявіла Марыя Дале. Анар Мамедлі амаль тры дзесяцігоддзі займаўся праваабарончай дзейнасцю, назіраннем за выбарамі і пытаннямі дэмакратыі ў Азербайджане. Ён заснаваў Цэнтр маніторынгу выбараў і даследавання дэмакратыі (EMDS), які ўваходзіць у "Азербайджанскі дом правоў чалавека". Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121075 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K7 Sep 14:1010 Nov 23:301.7K7 Sep 14:10: 0 views10 Nov 23:30: 1,680 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Sep 2026, 14:100
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.