🤬 Непаўналетні, пенсіянер і грамадзянін Літвы: у жніўні ў "спіс экстрэмістаў" дадалі 25 чалавек У жніўні беларускія ўлады чатыры разы абнаўлялі "спіс экстрэмістаў" і дадалі ў яго 25 чалавек. Сярод іх — непаўналетні, пенсіянер, тры жанчыны і грамадзянін Літвы. Некаторыя ўжо адбываюць шматгадовыя тэрміны ў калоніях. Адзін з новых фігурантаў, Максім Дземчук, за адзін месяц трапіў адразу ў два рэпрэсіўныя пералікі — спачатку ў "спіс экстрэмістаў", а пасля і ў спіс КДБ асоб, датычных да "тэрарыстычнай дзейнасці". У жніўні МУС дадавала новых людзей у свой пералік чатыры разы: 7, 14, 21 і 28 жніўня. Адпаведна, у спісе з'явіліся 4, 4, 5 і 12 чалавек. Для параўнання: у ліпені ў пералік дадалі 66 чалавек, а ў чэрвені — 95. Такім чынам, жнівеньскі паказчык быў істотна ніжэйшы за летнія папярэднія месяцы. Аднак за сухімі лічбамі стаяць вельмі розныя гісторыі людзей — ад непаўналетніх да вядомых музыкаў і палітвязняў, ужо асуджаных на гады калоніі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121085 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка