🇵🇱 Нагадваем пра наш даклад «Схаваныя рэпрэсіі» — цяпер пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі можна прачытаць і па-польску Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў выніковы даклад "Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026", які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента. Цяпер інфармацыя пра даклад распаўсюджваецца і на польскай мове. Польскі матэрыял пра даследаванне "Вясны" выйшаў пад назвай "Ukryte represje na Białorusi: „Wiasna” ujawnia skalę prześladowań z lat 2020–2026". У ім таксама разглядаюцца закрытыя суды, інфармацыйныя абмежаванні, завочныя прысуды і змяненне характару рэпрэсій. Паводле праваабаронцаў, штогод у Беларусі фіксуецца каля 5000 новых палітычна матываваных крымінальных спраў. У дакладзе "Вясна" адзначае, што знешні спакой у краіне не азначае змяншэння рэпрэсій — яны сталі менш прыкметнымі, але застаюцца сістэмнымі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120925 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка