⚖️ 26-гадовага супрацоўніка аператыўнай мытні асудзілі на 16 гадоў Мінчука Пятра Асіпенку, які працаваў у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз і аператыўнай мытні, асудзілі на 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле трох палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "здраду дзяржаве", піша "Наша Ніва". Пятру выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК — за "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", ч. 1 арт. 368 КК — за "абразу Лукашэнкі", а таксама ч. 2 арт. 356 КК — за "здраду дзяржаве". Што канкрэтна следства палічыла злачынствам у выпадку маладога чалавека, невядома. Падрабязнасці абвінавачання ў адкрытым доступе не паведамляліся. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121055 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка