Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

Былы палітвязень распавёў пра прапанову сілавікоў паехаць на СВА: «Ужо трое паехала такіх, як ты» Пасля поўнага адбыцця пакарання выпрабаванні для Сяргея (імя змененае ў мэтах бяспекі) не скончыліся. Мужчына вызваліўся летам 2026 года і адразу адчуў, што сістэма працягвае на яго ціснуць. Пасля вызвалення Сяргей павінен быў стаць на ўлік у РУУС. Там яму запатрабавалі тэрмінова ўладкавацца на працу. Пакуль ён гэтага не зробіць, яму давялося б штодня прыязджаць у РУУС і адзначацца. Аднак інспектар прапанаваў яму нечаканы «выхад» з сітуацыі — паехаць на вайну ва Украіне. «Глядзі, тады ў цябе застаецца толькі адзін варыянт. Трэба ехаць на СВА. Вось у нас ужо трое паехала такіх, як ты, палітычных, якія ў “спісах тэрарыстаў”. Праўда, толькі адзін вярнуўся, але прывёз з сабой 40 тысяч даляраў. Разумееш, якія багацці там?» Сяргей адказаў, што гэта найміцтва і за яго прадугледжаная крымінальная адказнасць. Але інспектар запэўніваў, што ў выпадку ўдзелу ў вайне ўсё можна будзе «вырашыць». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121038 ✍️ Калі вы ці вашыя знаёмыя сутыкаліся з падобнымі выпадкамі ціскy, пагрозамі або прапановамі паехаць на СВА, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

Views over time

01K2K3 Sep 09:4010 Nov 23:302K3 Sep 09:40: 0 views10 Nov 23:30: 2,020 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Sep 2026, 09:400
10 Nov 2026, 23:302K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)