🫶🏻 1200 галасоў за свабоду: у Амстэрдаме рыхтуюць маштабную акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 19 верасня 2026 года на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме адбудзецца маштабны перформанс саўдзелу пад назвай «A Percussion Piece» («Удар па цішыні»). Арганізатары плануюць сабраць каля 1200 чалавек, каб супольна выступіць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах. Аўтар праекта, медыямастак і куратар Максім Тымінька, прапануе ўдзельнікам апрануць кардонныя маскі з тварамі рэальных беларускіх палітвязняў. Выкарыстоўваючы простыя бытавыя прадметы — каструлі, вядры, бляшанкі ці вечкі — як імправізаваныя ўдарныя інструменты, людзі створаць супольны гукавы ландшафт. Гэта стане сімвалічным «голасам» для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120727 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка