👮 Начальнікам івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы» прызначылі афіцэра з Навасадаў З 1 верасня начальнікам ІК-22 стаў Дзмітрый Несцяровіч. Пра гэта паведамляе MAYDAY TEAM. Раней у званні падпалкоўніка ўнутранай службы ён працаваў у ІК-14 строгага рэжыму ў Барысаўскім раёне (вёска Навасады) намеснікам начальніка па выпраўленчым працэсе. Ранейшы начальнік ІК-22 Віктар Свірыд 24 ліпеня быў урачыста адпраўлены на пенсію па дасягненні 50-гадовага веку. Часова выконваў абавязкі начальніка адзін з ягоных намеснікаў Аляксандр Шэлест, але ён не быў зацверджаны на пасадзе. 🔗 Нагадаем нашы матэрыялы пра ўмовы і ціск у івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы»: • Калонія “Воўчыя норы”: з першых вуснаў пра ўмовы ўтрымання • “Ваўчыныя норы” – адно з найбольш жахлівых месцаў на мапе Беларусі • Былы палітвязень ПК-22: "За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю"