24-гадовага хлопца з Асіповічаў асудзілі па палітычнай справе Судовы працэс над Мікітам Міхадзюком прайшоў у Мінскім гарадскім судзе. На гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва». Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («замах на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Мікіту, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».