Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🗣 Алесь Бяляцкі на Нобелеўскай канферэнцыі: «У нас яшчэ ёсць што рабіць — у Венесуэле, Іране і Беларусі» Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі ў секцыі "Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму". У сваёй прамове былы палітзняволены казаў пра змены ў беларускім грамадстве, супрацоўніцтва аўтарытарных рэжымаў і неабходнасць аб'яднання сілаў, якія выступаюць за дэмакратыю і правы чалавека. Адной з галоўных думак выступу праваабаронцы стала тое, што сучаснае беларускае грамадства ўжо нельга разглядаць як постсавецкае, піша "Радыё Свабода". Паводле праваабаронцы, за апошнія дзесяцігоддзі яно змянілася, хоць палітычная сістэма засталася практычна той самай. «Мы ўжо ня постсавецкае грамадства. Мы — грамадства, якое падтрымлівае дэмакратыю. Але ўлады не змяніліся» Праваабаронца таксама ўзгадаў сваю маладосць і мары пра свабодную Беларусь. Ён адзначыў, што гэтыя мары пакуль не ажыццявіліся, таму праца дзеля пераменаў працягваецца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121052 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K2K4 Sep 09:4010 Nov 23:301.7K4 Sep 09:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,670 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Sep 2026, 09:400
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.