🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі — падкаст "Вясна прыйдзе" "Вясна прыйдзе" прадстаўляе новы выпуск падкаста ў межах спецсезона "ААН на зразумелай мове": "Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі". У гэтым выпуску: • Канвенцыі пра статус апатрыдаў і скарачэнне бязграмадзянства. Калі Беларусь у іх уступіць? • Чаму дыпламатычныя службы перасталі выдаваць пашпарты беларусам за мяжой? • Якая сітуацыя з расавым прафіляваннем пры катаваннях? • Навошта міліцыянты бяруць у прадстаўнікоў рома адбіткі пальцаў і сліну? • Чаму руская мова ў Беларусі дамінуе, калі руская меншасць у краіне складае ўсяго 7,5%? • Слухайце выпуск таксама на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube