💔 Былыя палітвязні распавялі пра апошнія дні Андрэя Паднябеннага і яго змяшчэнне ў ШІЗА Былы палітзняволены, імя якога не называецца ў мэтах бяспекі, распавёў праваабаронцам, што бачыўся з Андрэем у дзень яго смерці — 3 верасня 2025 года. Паводле яго, Андрэй усміхаўся, цікавіўся навінамі і пытаўся, калі ўжо ўсіх вызваляць. Андрэй планаваў схадзіць на канцэрт, каб сустрэцца з іншымі палітвязнямі, але не прыйшоў — яго змясцілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Іншы былы зняволены, які некаторы час быў у адным атрадзе (у чацвёртым) з Андрэем і называе яго сваім таварышам, лічыць, што яго давялі да самагубства ціскам, які на яго аказваўся. «Сітуацыя складаная. Многія лічаць, што ён быў чалавекам дэпрэсіўным і схільным да суіцыду. Але ў мяне іншае меркаванне. Я ўпэўнены, што яго схілілі да самагубства. Па ім вялася праца [ажыццяўляўся ціск] больш жорстка, чым па астатніх». Яшчэ адзін палітвязень таксама ананімна распавёў, што ў момант, калі гэта здарылася, то ў калоніі выключылася святло. Паводле яго ацэнак, гэта магло цягнуцца да паўгадзіны. За гэты час Андрэй здзейсніў самагубства. Як распавёў былы палітвязень, паводле размоваў у калоніі, Андрэй мог павесіцца на ўласных штанах на кратах у ШІЗА. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121045 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка