Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. edited

    Алесь Бяляцкі выступіць на Нобелеўскай канферэнцыі і Фестывалі міру ў Осла Праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат 2022 года Алесь Бяляцкі возьме ўдзел сёння, 3 верасня, у панэлі «Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму» (Defending Democracy in the Face of Rising Authoritarianism). Панэль пачнецца з ключавога выступу, пасля якога адбудзецца размова паміж Нобелеўскімі лаўрэатамі прэміі міру і актывістам пакалення Z. Удзельнікі абмяркуюць, як абараняць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека ва ўмовах узмацнення аўтарытарных рэжымаў. «У кожнага свая жыццёвая гісторыя, але багата чаго і агульнага: барацьба за больш справядлівы свет», — напісаў Алесь Бяляцкі ў сацсетках. На фатаздымку — Нобелеўскія лаўрэаты розных гадоў: журналістка Марыя Рэса (Філіпіны), палітык Хуан Мануэль Сантас (Калумбія) і праваабаронца Алесь Бяляцкі (Беларусь). Паглядзець выступ Алеся можна будзе анлайн а 14:00 па мінскім часе 👉 https://www.youtube.com/watch?v=YvGYO-LWFe0

  2. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Генадзем Карнееўцам Генадзь Карнеевец быў асуджаны ў судзе Жыткавіцкага раёна паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), арт. 188 КК (паклёп) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Яго асудзілі да пазбаўлення волі. Пакаранне Генадзь адбывае ў ПК-8. ✍️ Калі вы перасякаліся з Генадзем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  3. edited

    Старонку BELPOL і некалькі друкаваных выданняў дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Акаўнт у X (Twitter): «BELPOL»; 📍 TikTok-акаўнт: «pawka»; 📍 Кнігі і друкаваныя выданні (на kamunikаt.оrg): «Вяртанне на Радзіму: вершы, пераклады, зацемкі», «Нябесны лён».

  4. 💔 Дапаможам былой палітзняволенай Ларысе Шыраковай пачаць жыццё нанова Былая гомельская журналістка і палітзняволеная Ларыса Шыракова цяпер жыве ў Беластоку і мае патрэбу ў падтрымцы. У 2023 годзе Ларысу асудзілі на 3,5 года калоніі. За кратамі яна страціла маці — на пахаванне жанчыну не адпусцілі і паведамілі пра смерць толькі праз месяц. Яе сын-падлетак вымушаны быў нейкі час чакаць на маці ў прытулку. У верасні 2025 года Ларысу прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву — за тры месяцы да заканчэння тэрміну. Цяпер яна чакае рашэння па справе аб міжнароднай абароне ў Польшчы. З-за Дублінскай працэдуры Ларысу могуць вярнуць у Літву. Пакуль былая палітзняволеная не можа афіцыйна працаваць. Таму ёй патрэбная дапамога з жыллём, юрыдычнымі выдаткамі і набыццём тэхнікі, каб вярнуцца да любімай справы — фатаграфіі. 🤝 Падтрымаць Ларысу можна па спасылцы BYSOL. 💛"Жоўтае сястрынства там існуе", — журналістка Ларыса Шчыракова пра амаль тры гады за кратамі

  5. ⚖️ Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі па палітычнай справе Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 33‑гадовай Святлане Дзяўдзера. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Жанчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці). З 2025 года Дзяўдзера працавала рэдактаркай у дзяржаўным выдавецтве «Адукацыя і выхаванне». Святлане, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».

  6. edited

    🫤 Выдваранаму з Беларусі праваабаронцу Уладзю Лабковічу забаранілі выезд з Беларусі Былому палітзняволенаму і праваабаронцу «Вясны» Уладзю Лабковічу, якога ў снежні мінулага года прымусова выдварылі з Беларусі, забаранілі выезд з краіны. На адрас яго рэгістрацыі ў Мінску прыйшлі дакументы, згодна з якімі суд увёў абмежаванне на выезд з Беларусі. Прычына — нясплата штрафу па крымінальнай «справе Вясны», паводле якой Уладзя асудзілі да сямі гадоў зняволення, а пазней памілавалі. Выдварэнне Уладзя з Беларусі не спыніла ягоны пераслед — гэта яшчэ адзін прыклад таго, як трансгранічныя рэпрэсіі працягваюцца нават за межамі краіны. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121041 👉 Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам у бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.

  7. 📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

  8. 🤬 Былы палітзняволены Мікіта Слепянок: «Спаў на голых дошках з тапкамі пад галавой» Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра ўмовы ў штрафным ізалятары (ШІЗА), куды за час зняволення ў калоніі яго двойчы змяшчалі. Першы раз Мікіта апынуўся ў ШІЗА ўжо на другі дзень пасля прыезду ў калонію. Ён атрымаў сем сутак і лічыць, што прычынай стала яго беларускамоўнасць. «Мне адразу далі гэта зразумець. Я стараўся не прыцягваць да сябе ўвагу, хоць яе было вельмі шмат праз беларускамоўнасць, бо гэта незвычайная з’ява для калоніі». Другі раз яго змясцілі ў ШІЗА ў 2024 годзе пасля дня нараджэння. Паводле Мікіты, калі ў медыя з'яўляюцца публікацыі пра дзень нараджэння палітвязня, за гэта караюць самога зняволенага. У калоніі гэта стала своеасаблівым «віншаваннем» ад адміністрацыі. Асобна былы палітвязень распавёў пра ўмовы ў ШІЗА. «Было вельмі халодна. Уначы прыходзілася прачынацца кожную гадзіну і бегчы да батарэй для таго, каб крыху сагрэцца і заснуць. Але спаў я на голых дошках з тапкамі ці рулонам туалетнай паперы пад галавой». Паводле Мікіты, у ШІЗА цяжка было не толькі праз холад і фізічныя ўмовы, але і праз поўную адсутнасць заняткаў. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121004 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  9. edited

    «Разоў трыццаць лупілі электраашыйнікам». Экс-палітвязень пра катаванні і правілы выжывання ў калоніі Да падзей 2020 года Сяргей (імя змененна ў мэтах бяспекі) працаваў у будаўнічай сферы і не меў актыўнай палітычнай пазіцыі. Усё змянілася пасля жорсткіх затрыманняў у Мінску. Мужчыну асудзілі на пяць гадоў па 130-м артыкуле, а ў няволі ён зазнаў жорсткае збіццё і катаванні электрашоекрам, ізаляцыю з кавідам і ціск крымінальнікаў у калоніі. Мы паразмаўлялі з былым палітвязнем, які цалкам адбыў тэрмін і нядаўна пакінуў Беларусь. Сяргея затрымалі раніцай узімку 2021 года, калі ён выйшаў чысціць машыну ад першага моцнага снегу. Сілавікі ў цывільным дзейнічалі максімальна жорстка і выкарыстоўвалі спецсродкі, прызначаныя для жывёл, распавядае суразмоўца. «Пад'ехаў чорны бус. Падляцелі адразу шэсць чалавек у масках, па двое схапілі за кожную руку. Праверылі тэлефон, кажуць: "Так, гэта ён". Мяне закінулі ў машыну і адразу пачалі збіваць. Спачатку толькі рукамі, білі ў асноўным па нагах і па тулаве. Па рацыі ім задавалі пытанні, ці чакаць далей маіх хаўруснікаў. Яны пачалі тлумачыць, з якой нагоды мяне ўзялі, і дадалі, што зараз пойдуць да жонкі. Я пачаў раўці: "Не чапайце жонку! Што вы робіце?!" Пасля гэтых слоў яны пачалі мяне актыўна збіваць, пакуль я не страціў прытомнасць». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121038 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  10. edited

    📌 У Амстэрдаме адбудзецца дыскусія пра важнасць барацьбы за свабоду У амстэрдамскім цэнтры De Balie 5 верасня адбудзецца дыскусія пра важнасць барацьбы за свабоду. У ёй возьмуць удзел праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і філосафка Вольга Шпарага. Таксама ў межах мерапрыемства адбудзецца перформанс на аснове эсэ былога палітвязня і юрыста Максіма Знака. Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых стаць часткай гэтага акту салідарнасці. Спасылка на мерапрыемства.

  11. Старонкі расійскіх апазіцыйных палітыкаў Леаніда Волкава і Іллі Яшына дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Telegram-каналы: «Leonid Volkov», «Илья Яшин»; 📍 Instagram-акаўнт: «masahiro_sibbata»; 📍 TikTok-акаўнт: «Тот самый Белорус».

  12. 🗣 «Ці сталі ўлады дзейнічаць інакш? Не»: юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва — пра рэпрэсіі ў Беларусі Спецыяльны пасланнік ЗША для Беларусі Джон Коўл заявіў, што ў сярэдзіне верасня плануе наведаць Беларусь, каб дамагчыся новага вызвалення палітзняволеных. Паводле яго, ЗША ўжо дамагліся вызвалення больш як 700 чалавек і спадзяюцца давесці гэтую лічбу да тысячы. Але колькасць вызваленых палітвязняў сама па сабе не сведчыць пра змяншэнне рэпрэсій, лічыць юрыстка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Святлана Галоўнёва. Пра гэта яна распавяла ў каментары «Радыё Свабода». «Пры гэтым важна глядзець на палітыку дзяржавы. Ці сталі ўлады дзейнічаць інакш? Не. Ці рэабілітаваныя палітычныя зняволеныя? Не. Людзі адбываюць пакаранні ў такіх жа ўмовах, ціск на "экстрэмісцкія фармаванні" не паменшыўся, улады ўсё яшчэ папаўняюць спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў"». Праваабаронца таксама звяртае ўвагу на схаваныя формы рэпрэсій. Паводле яе, абмежаванне доступу да дзяржаўнай статыстыкі ўскладняе маніторынг і аналіз сітуацыі. «Апошнія два гады ўзмацніўся ціск спецслужбаў на беларусаў у эміграцыі: запужванне, пераслед. Той жа прыклад з Каардынацыйнай радай ці са студэнтамі ЕГУ». Толькі ў справе ЕГУ праваабаронцы налічылі 180 фактаў пераследу студэнтаў, іх бацькоў і выкладчыкаў гэтай ВНУ ў Вільні.

  13. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Пеляхатым Яўген Пеляхаты быў затрыманы 1 чэрвеня 2023 года. Мужчыну судзілі па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў: «абраза Аляксандра Лукашэнкі», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», «паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі», «заклікі да мер абмежавальнага характару, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» і «абраза прадстаўніка ўлады». У жніўні 2024 года Брэсцкі абласны суд вынес прысуд, вынік якога невядомы. Яўген утрымліваўся ў СІЗА № 7. Актуальны адрас невядомы. ✍️ Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  14. 🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі — падкаст "Вясна прыйдзе" "Вясна прыйдзе" прадстаўляе новы выпуск падкаста ў межах спецсезона "ААН на зразумелай мове": "Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі". У гэтым выпуску: • Чаму "моцная ўлада ў краіне" — не аргумент для сусветнай супольнасці? • Чаму ў Беларусі так і не з’явіўся амбудсмен? • Хто такі Амбразевіч: палітык ці ўсё ж тэхнакрат? І якая сістэмная праблема за гэтым крыецца? • Што хаваецца за працэнтамі статыстыкі нацыянальных меншасцей у Беларусі? • Гуманітарны крызіс на заходніх межах Беларусі. Хто заманьвае бежанцаў і мігрантаў? Слухайце выпуск таксама на розных падкаст-пляцоўках: Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

  15. 🚧 Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам. 📌 Гэта можа быць: ▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі; ▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі; ▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі; ▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас; ▪️ ануляванне пашпарта; ▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў; ▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы; ▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі; ▪️ міжнародны вышук; ▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме; ▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол. 👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.

  16. ❤️‍🩹Лічба дня — 6 Мінімум столькі палітзняволеных адвакатаў утрымліваецца за кратамі. Гэта Андрэй Балмакоў, Аляксей Бародка, Віталь Брагінец, Анастасія Лазарэнка, Сяргей Хлыстоў і Юлія Юргілевіч.

  17. Amnesty International: пераслед ЕГУ выходзіць за межы Беларусі Беларускія ўлады ўзмацняюць ціск на людзей, звязаных з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ), які пасля вымушанага пераезду з Беларусі працуе ў Вільнюсе. Пераслед закранае не толькі студэнтаў і іншых прадстаўнікоў універсітэта, якія знаходзяцца за мяжой, але і іх сваякоў у Беларусі. Пра гэта заявіла праввабарончая арганізацыя Amnesty International. Паводле дырэктаркі Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс, з пачаткам новага навучальнага года кампанія беларускіх уладаў супраць ЕГУ набыла новы трывожны характар. «Узмацніўся наступ на права на адукацыю, свабоду выказвання меркаванняў і акадэмічную свабоду», — адзначыла дырэктарка Amnesty International. Паводле Amnesty International, апошнім часам паступае ўсё больш паведамленняў пра ператрусы, допыты, затрыманні і пагрозы ў Беларусі. У некаторых выпадках, як паведамляецца, ціск аказваецца на сваякоў студэнтаў: ад іх патрабуюць, каб яны пераканалі сваіх блізкіх спыніць навучанне ў ЕГУ і вярнуцца ў Беларусь. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121033 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  18. Былога палітвязня Аляксея Раманава абвясцілі ў расейскі вышук — за інтэрв'ю і дапамогу палітвязням 55-гадовага былога палітвязня і актывіста з Гомеля Аляксея Раманава змясцілі ў базу вышуку МУС Расіі. Падставай пазначана "крымінальная справа", аднак канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса ў базе не пазначаны. Аляксей распавёў "Вясне" падрабязнасці свайго трансгранічнага пераследу. «15 траўня да мяне дадому ўварваліся трое супрацоўнікаў. Я размаўляў з адным з іх па тэлефоне. Ён мне сказаў, што супраць мяне ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса і яшчэ па нейкім артыкуле. У мяне правялі ператрус, дапыталі маю сваячку» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121031 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. 📌 За абразу Лукашэнкі асудзілі 49-гадовага жыхара Наваполацка Мужчына быў затрыманы некалькі месяцаў таму і змешчаны ў віцебскі СІЗА-2. Пра гэта стала вядома «Віцебскай Вясне». Суд прыгаварыў яго да трох гадоў «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Што канкрэтна яму ставілі ў віну, пакуль невядома. Паводле звестак праваабаронцаў, да арышту мужчына працаваў на Наваполацкім заводзе тэхналагічных канструкцый і лічыўся адным з найлепшых слесараў. 30 траўня мінулага года ён заняў другое месца ў прафесійных спаборніцтвах. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 1 верасня

  20. Праваабаронца Леанід Судаленка абскарджвае прызанне яго TikTok-старонкі "экстрэмісцкім матэрыялам" Праваабаронца Леанід Судаленка абскарджвае рашэнне Маладзечанскага раённага суда, які прызнаў яго TikTok-старонку "экстрэмісцкім матэрыялам". У апеляцыі ён звяртае ўвагу на памылку ў назве і ідэнтыфікатары старонкі, непрапарцыйнасць забароны ўсяго рэсурсу, а таксама на тое, што справа разглядалася без яго ўдзелу. Апеляцыйную скаргу праваабаронца накіраваў у судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда. Ён просіць цалкам адмяніць рашэнне суда. «Я пайшоў туды, дзе сёння знаходзяцца людзі, у TikTok і Instagram. Пачаў рабіць кароткія відэа пра палітвязняў, але ўлады тут жа прызналі мае старонкі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Калі заўтра я размяшчу там новае відэа, як яно можа быць "экстрэмісцкім матэрыялам" на падставе рашэння суда, прынятага да таго, як гэта відэа з'явілася?" — кажа праваабаронца» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121028 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  21. Older posts