Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. edited

    Інфармацыя пра затрыманне КДБ групы беларусаў з'явілася на падробным Telegram-канале Пра гэта паведамляе Reform.news. Выданне звяртае ўвагу, што ў КДБ Беларусі фактычна няма паўнавартасных афіцыйных каналаў у інтэрнэце. Пасля ўзлому сайта КДБ у красавіку 2024 года ён не працуе. У Telegram спецслужба спрабавала стварыць афіцыйны канал, аднак ён абнаўляецца нерэгулярна і выкарыстоўваецца пераважна для публікацыі абнаўленняў у «Пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

  2. 🚧 Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам. 📌 Гэта можа быць: ▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі; ▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі; ▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі; ▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас; ▪️ ануляванне пашпарта; ▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў; ▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы; ▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі; ▪️ міжнародны вышук; ▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме; ▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол. 👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.

  3. КДБ заявіў пра затрыманне беларусаў праз збор звестак пра абаронныя прадпрыемствы Паводле КДБ, затрыманыя нібыта збіралі інфармацыю пра вытворчыя магутнасці беларускіх прадпрыемстваў, перамяшчэнне асобных відаў прадукцыі і іх супрацоўнікаў. На гэта звярнуў увагу «Белсат». Як сцвярджаюць сілавікі, атрыманыя звесткі перадаваліся за мяжу за ўзнагароджанне. Незалежнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. ✍️ Калі вам нешта вядома пра затрыманні, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  4. 🎥 Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў і моладзевыя суполкі: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра беларускі супраціў у СССР Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск відэапраекта "Прававыя летапісы". Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць на роднай мове і памятаць сапраўдную гісторыю. Мы распавядзем тры натхняльныя гісторыі беларускага супраціву ў СССР, які адкрыў шлях да незалежнасці 1991 года: • Ларыса Геніюш — сімвал нязломнасці. Гісторыя славутай паэткі і Генеральнай сакратаркі Урада БНР, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але прынцыпова адмовілася ад савецкага грамадзянства. • Уладзімір Арлоў — вяртанне памяці. Ад стварэння студэнцкага самвыдавецкага альманаха «Мілавіца» ў 1970-х пад наглядам КДБ да вяртання беларусам праўды пра іх старажытную спадчыну. • «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — энергія моладзі. Як нефармальныя маладзёжныя суполкі 1980-х вярнулі моду на беларускую культуру. Таксама мы распавядзем пра дзейнасць літаратурнага таварыства «Тутэйшыя», адным з заснавальнікаў якога быў будучы праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. 👉 https://www.youtube.com/watch?v=aeFtqv-Bnyw

  5. 🎶 Музыка пад забаронай: у Беларусі каля 40 песень прызналі "экстрэмісцкімі" Беларускія ўлады ў апошнія гады ўсё часцей уключаюць у Рэспубліканскі спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" не толькі сайты, Telegram-каналы і старонкі ў сацыяльных сетках, але і асобныя песні, кліпы, тэксты песень, назвы музычных гуртоў, лагатыпы і нават кніжныя зборнікі песень. Так адбылося, напрыклад, з песняй гурта "ЛСП" "Номера", якую ў спіс унеслі 24 жніўня. Пры гэтым некаторыя музычныя гурты пазней былі прызнаныя ўладамі "экстрэмісцкімі фармаваннямі". Гэта два розныя прававыя статусы: прызнанне асобнай песні "экстрэмісцкім матэрыялам" само па сабе не азначае, што яе аўтар або гурт аўтаматычна прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121010 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  6. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Кірылам Ашуркам Кірылу Ашурку прызначылі 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 400 базавых велічыняў за ўдзел у "дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі" і "садзейнічанні ў акце тэрарызму". Праваабаронцам вядома, што зараз ён утрымліваецца на строгім рэжыме ў магілёўскай турме № 4. ✍️ Калі вы перасякаліся з Кірылам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  7. edited

    У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 12 прозвішчаў — цяпер у ім 6836 чалавек 28 жніўня МУС Беларусі абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іх — грамадзянін Літвы Дэвід Мядзведзеў (Дэвідас Станулявічус). Таксама ў пераліку з'явіліся Мікіта Кузікаў, Дзмітрый Зобачаў, Дзмітрый Кардаш, Мікалай Раманоўскі, Мікіта Міхадзюк, Ярамір Пуціцкі, Святлана Дзяўдэра, Віктар Гурын, Андрэй Кузянкоў, Жанна Каваленка і Дзяніс Надтачэеў. Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». ⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў» 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  8. edited

    Спецвытворчасць распачалі таксама ў дачыненні да Вячаслава Касінерава і Марыны Касінеравай Вячаслава абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «распальванні сацыяльнай варожасці», «распаўсюдзе ілжывых звестак» пра Беларусь, «публічнай абразе прэзідэнта Беларусі» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Марыну абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «паўторным стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «распальванні сацыяльнай варожасці», «распаўсюдзе заведама ілжывых звестак» пра Беларусь, «публічнай абразе прэзідэнта Беларусі», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «паўторным садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  9. edited

    Беларуса збіраюцца судзіць завочна за замах на забойства супрацоўнікаў МУС Следчы камітэт Беларусі 28 жніўня паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да беларуса Яўгена Разумко. Яму інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках з непасрэдным ужываннем гвалту, а таксама замах на забойства супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку. Яўгена запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  10. edited

    Праваабаронцы заклікаюць далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" пачалі актыўную падрыхтоўку да Тыдня супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. Традыцыйна ў гэтыя дні ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя адмене смяротнага пакарання, і Беларусь таксама павінна гучаць у гэтай міжнароднай размове. «Наша мэта — расказаць як мага большай колькасці беларусаў, беларусак і замежнай аўдыторыі пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, і чаму яго адмена важная»,— адзначаюць праваабаронцы. Чытаць па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/120836

  11. 🎒Беларусы сабралі ўжо амаль 10 тысяч еўра для дзяцей палітвязняў! Фонд BYSOL працягвае збіраць сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі. Падтрымка разлічаная на сем'і палітзняволеных, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі»), былых палітзняволеных з дзецьмі, якіх вызвалілі пасля 1 студзеня 2024 года. 👉 Падтрымаць збор па спасылцы

  12. Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў 27 жніўня ў Маскве ўручылі прэмію «Камертон» імя Ганны Паліткоўскай. Пра гэта паведамляе «Новая газета». Прэмія, заснаваная ў памяць пра журналістку «Новой газеты», забітую ў 2006 годзе, уручалася ўжо ў 14-ты раз. Як адзначае выданне, узнагарода прызначаная за выдатныя дасягненні ў абароне правоў чалавека і мужнасць у адстойванні свабоды слова. Яе ўручаюць за сумленнасць, грамадзянскую адказнасць, годнасць і чалавечае спачуванне. Сёлета адмысловы прыз — камертон з надпісам «За выратаванне жыццяў» — уручылі Джону Коўлу, спецпасланніку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Дзякуючы яго пасрэдніцтву на волю выйшла амаль 500 беларускіх палітвязняў. Менавіта ён, гледзячы на гэтых людзей, сказаў галоўныя словы: «Вы свабодныя».

  13. Экс-палітвязень Сяргей Іванцоў распавёў пра шклоўскую калонію і пагрозы адміністрацыі: «Да ты ў пеўніі пойдзеш!» Пасля таго як Сяргею прысудзілі 4 гады калоніі яго накіравалі адбываць пакаранне ў шклоўскую калонію, якая мае рэпутацыю адной з самых жорсткіх. Там палітвязень сутыкнуўся з жорсткай іерархіяй вязняў і моцным ціскам адміністрацыі. «У канцы лістапада мы размаўлялі з бчбшнікамі пра 2020 год. Я сказаў, што сваіх ідэалаў не змяніў. Узгадалі Паўла Севярынца, якога вывезлі на "крытую" турму, і я сказаў, што там, напэўна, нават лепш, чым у гэтых невыносных умовах у Шклове. Вакол было чалавек 6-8, з іх два не палітычныя. Я дагэтуль не ведаю, хто дакладна мяне здаў. Хачу верыць, што гэта не нехта з нашых» Наступствы размовы не прымусілі сябе чакаць. Адміністрацыя імгненна адрэагавала на данос, перавёўшы мужчыну ў рэжым бесперапыннага пакарання і ізаляцыі. «У ШІЗА я адсядзеў 20 сутак запар. На вуліцы было так холадна, што ішоў снег. Нацельная бялізна забаронена, фрамуга адчынена, а ў сярэдзіне снежня яшчэ і адключылі ацяпленне» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120974 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  14. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Айратам Халікавым Айрат Халікаў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Затрымалі мужчыну ў траўні 2025 году па "справе Гаюна". Яго абвінавацілі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Асуджаны да пазбаўлення волі, тэрмін невядомы. Утрымліваўся ў СІЗА № 1. Адбывае тэрмін у ПК № 15. ✍️ Калі вы перасякаліся з Айратам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  15. edited

    Сёння Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыю па справе сям'і Корсакавых Калегія Вярхоўнага Суда разгледзіць апеляцыйную скаргу на завочны прысуд Пелагеі Корсакавай, асуджанай паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Па гэтай справе таксама праходзяць бацькі жанчыны — Дзмітрый і Таццяна Корсакавы. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, зброі і боепрыпасаў). Раней Мінскі гарадскі суд прызначыў Пелагеі завочна 11 гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволення адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  16. edited

    🎥 Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў і моладзевыя суполкі: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра беларускі супраціў у СССР Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск відэапраекта "Прававыя летапісы". Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць на роднай мове і памятаць сапраўдную гісторыю. Гэта выпуск пра тое, як нават у варунках поўнай несвабоды і пад наглядам спецслужбаў захаваць унутраную свабоду, шляхецкі гонар і адданасць сваім перакананням. Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна! 👉 https://www.youtube.com/watch?v=aeFtqv-Bnyw

  17. edited

    Акаўнты Аляксея Навальнага, рэдакцыйныя боты «Салідарнасці» і «Медыязоны Беларусь» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Telegram-каналы: «Навальный», «Команда Навального», «ТрусЫ Навального», «Шрайк», «Хайсы - Віцебскія Курапаты»; 📍 Telegram-боты і акаўнты рэдакцый: «Рэдакцыя Медыязоны Беларусь», «Редакция NEXTA», «Реклама NEXTA 2», «Салідарнасць - сувязь з рэдакцыяй» (а таксама яго лагатып); 📍 Instagram-акаўнты: «navalny» (Аляксей Навальны), «centr_kola»; 📍 Старонкі «ВКонтакте»: суполка «Хайсы - Віцебскія Курапаты», акаўнт «centrkola»; 📍 Старонка ў «Одноклассниках»: суполка «Хайсы - Віцебскія Курапаты»; 📍 Сайты і іншыя рэсурсы: сайт «Цэнтр Кола» (centrkola). 🔗 Хроніка палітычнага пераследу

  18. 💔 «Беларусь значыць для мяне больш, чым нават я сам», — былы палітзняволены Мікіта Слепянок Гамяльчук Мікіта Слепянок — былы палітзняволены і адміністратар гістарычна-культурнага тэлеграм-канала Rezystans, які быў забаронены з Беларусі і знішчаны сілавікамі. У 2022 годзе канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а самога Мікіту асудзілі на тры гады калоніі. У снежні 2024-га ён выйшаў на волю, але яшчэ год быў вымушаны жыць у Беларусі пад наглядам. Цяпер ён у Варшаве і толькі тут, кажа, нарэшце пачаў адчуваць сябе вольным чалавекам. Сустракаемся з Мікітам каля адной з кавярняў Варшавы напярэдадні яго Дня народзінаў. Калі яго затрымалі яму было ўсяго 20 гадоў, а сёння, 28 жніўня, споўнілася 26. Хлопец заўважна хвалюецца, але пры гэтым выглядае вельмі стрыманым. На яго руцэ — бела-чырвона-белы бранзалет. Былы палітзняволены распавёў "Вясне" пра ролю гісторыі Беларусі ў яго жыцці, пра сваё затрыманне, няздзейсненыя планы з'ехаць ва Украіну за дзень да вайны, ціск у калоніі за беларускую мову і што дапамагло яму вытрымаць тры гады няволі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121004 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. edited

    22 верасня ў Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе Юрыя Гараўскага Былы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом. Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду. На гэта звярнуў увагу "Новы Час". У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў па абвінавачаннях у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.

  20. edited

    ❗️У Беларусі яшчэ +16 новых палітвязняў Гэта Алена Аршанская, Раман Басалай, Максім Бялькевіч, Віктар Гурын, Дзмітрый Заміраў, Максім Купрэйчык, Вікторыя Ляўкоўская, Валерый Мельнікаў, Ларыса Новікава, Андрэй Слесарэнка, Генадзь Тарынскі, Юрый Філяменка, Паліна Фралова, Аляксандр Чуковіч, Вадзім Жэрабілаў і Дзяніс Голубеў. Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121001 Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

  21. Older posts