Экс-палітвязень Сяргей Іванцоў распавёў пра шклоўскую калонію і пагрозы адміністрацыі: «Да ты ў пеўніі пойдзеш!» Пасля таго як Сяргею прысудзілі 4 гады калоніі яго накіравалі адбываць пакаранне ў шклоўскую калонію, якая мае рэпутацыю адной з самых жорсткіх. Там палітвязень сутыкнуўся з жорсткай іерархіяй вязняў і моцным ціскам адміністрацыі. «У канцы лістапада мы размаўлялі з бчбшнікамі пра 2020 год. Я сказаў, што сваіх ідэалаў не змяніў. Узгадалі Паўла Севярынца, якога вывезлі на "крытую" турму, і я сказаў, што там, напэўна, нават лепш, чым у гэтых невыносных умовах у Шклове. Вакол было чалавек 6-8, з іх два не палітычныя. Я дагэтуль не ведаю, хто дакладна мяне здаў. Хачу верыць, што гэта не нехта з нашых» Наступствы размовы не прымусілі сябе чакаць. Адміністрацыя імгненна адрэагавала на данос, перавёўшы мужчыну ў рэжым бесперапыннага пакарання і ізаляцыі. «У ШІЗА я адсядзеў 20 сутак запар. На вуліцы было так холадна, што ішоў снег. Нацельная бялізна забаронена, фрамуга адчынена, а ў сярэдзіне снежня яшчэ і адключылі ацяпленне» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120974 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка