🎶 Музыка пад забаронай: у Беларусі каля 40 песень прызналі "экстрэмісцкімі" Беларускія ўлады ў апошнія гады ўсё часцей уключаюць у Рэспубліканскі спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" не толькі сайты, Telegram-каналы і старонкі ў сацыяльных сетках, але і асобныя песні, кліпы, тэксты песень, назвы музычных гуртоў, лагатыпы і нават кніжныя зборнікі песень. Так адбылося, напрыклад, з песняй гурта "ЛСП" "Номера", якую ў спіс унеслі 24 жніўня. Пры гэтым некаторыя музычныя гурты пазней былі прызнаныя ўладамі "экстрэмісцкімі фармаваннямі". Гэта два розныя прававыя статусы: прызнанне асобнай песні "экстрэмісцкім матэрыялам" само па сабе не азначае, што яе аўтар або гурт аўтаматычна прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121010 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка