22 верасня ў Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе Юрыя Гараўскага Былы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом. Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду. На гэта звярнуў увагу "Новы Час". У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў па абвінавачаннях у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.