КДБ заявіў пра затрыманне беларусаў праз збор звестак пра абаронныя прадпрыемствы Паводле КДБ, затрыманыя нібыта збіралі інфармацыю пра вытворчыя магутнасці беларускіх прадпрыемстваў, перамяшчэнне асобных відаў прадукцыі і іх супрацоўнікаў. На гэта звярнуў увагу «Белсат». Як сцвярджаюць сілавікі, атрыманыя звесткі перадаваліся за мяжу за ўзнагароджанне. Незалежнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. ✍️ Калі вам нешта вядома пра затрыманні, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.