Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🎥 Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў і моладзевыя суполкі: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра беларускі супраціў у СССР Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск відэапраекта "Прававыя летапісы". Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць на роднай мове і памятаць сапраўдную гісторыю. Мы распавядзем тры натхняльныя гісторыі беларускага супраціву ў СССР, які адкрыў шлях да незалежнасці 1991 года: • Ларыса Геніюш — сімвал нязломнасці. Гісторыя славутай паэткі і Генеральнай сакратаркі Урада БНР, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але прынцыпова адмовілася ад савецкага грамадзянства. • Уладзімір Арлоў — вяртанне памяці. Ад стварэння студэнцкага самвыдавецкага альманаха «Мілавіца» ў 1970-х пад наглядам КДБ да вяртання беларусам праўды пра іх старажытную спадчыну. • «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — энергія моладзі. Як нефармальныя маладзёжныя суполкі 1980-х вярнулі моду на беларускую культуру. Таксама мы распавядзем пра дзейнасць літаратурнага таварыства «Тутэйшыя», адным з заснавальнікаў якога быў будучы праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. 👉 https://www.youtube.com/watch?v=aeFtqv-Bnyw

Views over time

01K2K29 Aug 12:0210 Nov 23:302.1K29 Aug 12:02: 0 views10 Nov 23:30: 2,080 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
29 Aug 2026, 12:020
10 Nov 2026, 23:302.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.