💔 «Беларусь значыць для мяне больш, чым нават я сам», — былы палітзняволены Мікіта Слепянок Гамяльчук Мікіта Слепянок — былы палітзняволены і адміністратар гістарычна-культурнага тэлеграм-канала Rezystans, які быў забаронены з Беларусі і знішчаны сілавікамі. У 2022 годзе канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а самога Мікіту асудзілі на тры гады калоніі. У снежні 2024-га ён выйшаў на волю, але яшчэ год быў вымушаны жыць у Беларусі пад наглядам. Цяпер ён у Варшаве і толькі тут, кажа, нарэшце пачаў адчуваць сябе вольным чалавекам. Сустракаемся з Мікітам каля адной з кавярняў Варшавы напярэдадні яго Дня народзінаў. Калі яго затрымалі яму было ўсяго 20 гадоў, а сёння, 28 жніўня, споўнілася 26. Хлопец заўважна хвалюецца, але пры гэтым выглядае вельмі стрыманым. На яго руцэ — бела-чырвона-белы бранзалет. Былы палітзняволены распавёў "Вясне" пра ролю гісторыі Беларусі ў яго жыцці, пра сваё затрыманне, няздзейсненыя планы з'ехаць ва Украіну за дзень да вайны, ціск у калоніі за беларускую мову і што дапамагло яму вытрымаць тры гады няволі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121004 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка