🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Кірылам Ашуркам Кірылу Ашурку прызначылі 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 400 базавых велічыняў за ўдзел у "дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі" і "садзейнічанні ў акце тэрарызму". Праваабаронцам вядома, што зараз ён утрымліваецца на строгім рэжыме ў магілёўскай турме № 4. ✍️ Калі вы перасякаліся з Кірылам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.