Новы этап: канвеер «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 2026 года Прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўжо даўно перастала быць кропкавым інструментам: у 2026 годзе спіс працягвае папаўняцца бясконцым канвеерам, запушчаным раней. Толькі за бягучы год мінімум 70 інфармацыйных крыніц, якія маюць дачыненне да замежнікаў або дыяспар, былі прызнаныя экстрэмісцкімі, што стварае вакол Беларусі шчыльную інфармацыйную заслону. Асаблівую ўвагу суды надаюць праваабарончым арганізацыям, якія фіксуюць злачынствы рэжыму. Акрамя іх, спіс забароненых медыя ў 2026 годзе выглядае як пералік найбольш аўтарытэтных сусветных выданняў. У сакавіку 2026 года пад забарону трапілі BBC News (руская служба), «Голас Амерыкі» (VOA) і «Новая газета Еўропа». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка