🎧 «ААН на зразумелай мове»: Беларусь у Камітэце па эканамічных, сацыяльных і культурных правах Падкаст "Вясна прыйдзе" прадстаўляе новы выпуск спецсезона "ААН на зразумелай мове". Ён прысвечаны таму, як улады Беларусі адчытваліся ў Камітэце ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (люты 2022 года). Гэта стала першым дыялогам рэжыму з Камітэтам ААН пасля пачатку палітычнага крызісу ў краіне з мая 2020 года. Вядучая падкаста Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва распавядаюць, пра што пыталіся ў Беларусі сябры камітэта, а таксама крытычна разбіраюць аргументы беларускіх уладаў. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120981 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка